Telegram Web Link
Палітзняволеную пенсіянерку з Гомеля пасадзілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі», «дыскрэдытацыю Беларусі» і «экстрэмісцкае фармаванне»

Ірыне Кролікавай — 62 гады. На пенсіі Ірына заняла рукадзеллем. Яна вяжа — кручком і спіцамі. Таксама ўласнаручна ўпрыгожвае свой падворак, піша «Наша Ніва».

Апошні раз Ірына ўваходзіла ў «Аднакласнікі» ў студзені. А нядаўна яе асудзілі па трох палітычных артыкулах Крымінальнага кодэксу — «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369‑1 КК).

Падрабязнасці справы, як і дакладны прысуд невядомыя. Але Ірына застаецца за кратамі, значыць, прысуд звязаны з пазбаўленнем волі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬59😡10😢63👎1😁1
Працягваюцца затрыманні і суды па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 88 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца да гэтага часу па ўсёй Беларусі, але большая частка — у Гомельскай вобласці.

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваннем», так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
🤬572👍1👎1😢1
💔«Я перастаў любіць свой дом, бо яны зрабілі з яго турму»: як у Беларусі адбываюць «хатнюю хімію»

Аляксандр Іванавіч (імя героя змененае з меркаванняў бяспекі) амаль год правёў на «хатняй хіміі» ў Беларусі. Так называюць від пакарання — абмежаванне волі без накіравання ў калонію, калі чалавек абавязаны жыць па месцы жыхарства пад кантролем міліцыі.

Да гэтага наш герой некаторы час правёў у СІЗА, а пасля суда яго адпусцілі дадому — праўда, для яго гэта больш не было «каменнай сцяной» праз пастаянныя праверкі ды прэсінг. Расказваем яго гісторыю.

«Яны як быццам разумеюць, што робяць "дзіч" і ўвесь час нібыта паддобрываюцца з табой, фонам увесь час адчуваецца няёмкасць, яны нібыта хочуць сказаць: "Ну, вы ж усё разумееце". Робяць мярзоту, незаконна затрымліваюць, асуджаюць і катуюць, здзекуюцца — але ўсё адно паводзяць сябе так, быццам яны ні пры чым. Хоць, вядома, хапала і мярзотнікаў, якія ўсё выдатна разумелі»


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118870

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬42💔121😁1😢1
Спецыяліста па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, асудзілі па палітычным артыкуле

Сяргею Пяткевічу 34 гады. Ён мінчук. Па прафесіі — спецыяліст па бяспецы. Сяргей працаваў у банку МТБ, а пасля перайшоў у БСБ-Банк.

У яго ёсць жонка і непаўналетні сын. Сям'я ў іх моцная, разам яны ездзяць на адпачынак і ўвогуле праводзяць шмат часу супольна. Разам з сынам Сяргей вёў тыкток-канал vlad_is_puzzle, дзе разам збіралі пазлы, рабілі арыгамі і розныя вырабы, піша «Наша Ніва».

Апошні раз Сяргей быў анлайн у красавіку 2025 года. Прыкладна ў гэты час ён быў арыштаваны. Пяткевіча асудзілі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцыяў ці іншых мераў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі». Прысуд невядомы.
🤬513👎1😁1😢1
Студэнта ЕГУ, які прыехаў на летнія канікулы ў Беларусь, выклікалі ў КДБ

Яму прапаноўвалі супрацоўніцтва. Задавалі пытанні ажно да размяшчэння кабінетаў. Хлопец ад супрацоўніцтва адмовіўся і змог з’ехаць з Беларусі. Ці быў гэта адзіны выпадак ці масавае з’ява, Hrodna.life даведацца не ўдалося.

«Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у цяперашні час аналізуе працэсы і прадпрымае дзеянні, якія патрабуюць асаблівай увагі для забеспячэння бяспекі нашай супольнасці. Улічваючы сітуацыю, якая склалася, мы часова не даем каментары СМІ», — адказалі ў прэс-службе ЕГУ.

Нагадаем, у верасні стала вядома, што генпракурор Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬48😁31👎1
💔Памёр пісьменнік Алесь Палынскі — яго жонка за кратамі па палітычнай справе

«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у твітары ягоны сын Ігар Палынскі.

Алесю было 58 гадоў, піша «Наша Ніва».

Яго жонка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў траўні і змешчаны пад варту па крымінальнай справе. Іх прызналі палітзняволенымі.
😢90💔335👍1🙏1
ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

💵Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

🔹На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

Спасылка на праграму і анкета для запаўнення 👉 https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
52👍7🤣4🤨1
❗️«Значная частка насельніцтва працягвае жыць у атмасферы пастаяннага страху і ціску», — беларускія праваабаронцы ў АБСЕ

У Варшаве другі тыдзень праходзіць найбуйнейшая ў Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі — канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. 13 кастрычніка адбыўся сайд-івэнт на тэму «Правы чалавека ў Беларусі». Мерапрыемства арганізаваў Беларускі ПЭН.

На панэлі выступілі прадстаўнікі чатырох праваабарончых арганізацый, якія абмеркавалі актуальныя тэндэнцыі і выклікі для грамадзянскай супольнасці.

«Вызваленне палітвязняў і паслабленне рэпрэсій — гэта два цалкам розныя кірункі. Нават калі заўтра вызваляць усіх палітвязняў і больш не будзе ніякіх зменаў, агульная сітуацыя ў грамадстве не палепшыцца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118873

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔36💯107🥰3😐3😁2👍1
Беларус у эміграцыі пазбегнуў выдачы па лініі Інтэрпола, але просіць падтрымаць яго праз праблемы з працай і здароўем

Мужчына ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, трапіў пад рэпрэсіі і гвалт сілавікоў, з’ехаў у Польшчу, дзе яму давялося даказваць Інтэрполу, што на радзіме яго шукаюць па палітычных матывах. Зараз ён мае вялікую патрэбу ў падтрымцы праз праблемы са здароўем і адсутнасць працы.

Нягледзячы на пазітыўны вынік сітуацыі з Інтэрполам, беларус адчувае фінансавыя цяжкасці праз праблемы з працай, здароўем, а таксама судовыя выдаткі. Мужчына мае патрэбу ў падтрымцы на першачарговыя патрэбы: аплаціць жыллё, звярнуцца да стаматолага, а таксама атрымаць мясцовыя вадзіцельскія правы, паколькі пацвердзіць беларускія праз амбасаду ён не можа.

Падтрымаць яго на BYSOL
33😢6👍2😁1
💔4 гады і 3 месяцы таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу


💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
😢29🤬162👍2👎1💔1
Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Эдуарду Мігуну 23 гады. Ён родам з Салігорска. Пасля школы хлопец паступіў у Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Пасля гэтага Эдуард размеркаваўся ветэрынарам у Слуцкі раён, у калгас побач з невялікай вёскай Крывая Града, і неўзабаве ажаніўся.

Разам з жонкай яны ў мінулым годзе атрымалі падзякі і льняныя коўдры ад старшыні Слуцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў як маладыя спецыялісты. Як маладой сям'і ім у дадатак далі па наборы падушак.

Эдуарда асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Сутнасць абвінавачання невядомая. Меркавана, Эдуард атрымаў «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🤬55😡82😢2👍1👎1🙏1
Выйшаў на волю палітзняволены экс-журналіст «Медыя-Палесся» Яўген Нікалаевіч

У 2020 годзе Яўген у якасці відэакарэспандэнта «Медыя-Палесся» асвятляў пратэсты ў Пінску. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота– і відэаздымку па рэдакцыйным заданні. 10 жніўня 2020 года пры выкананні службовых абавязкаў Нікалаевіч быў затрыманы і збіты.

У 2020-ым годзе мужчына пакінуў Беларусь. Ён працаваў за мяжой у сферы, не звязанай з журналістыкай. У пачатку 2024 года ён вырашыў вярнуцца дадому і быў затрыманы. Яго асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як паведамляе «Медыя-Палессе», Яўген цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
💔4515👍7
Палітзняволеную Алену Лазарчык пасля ШІЗА змясцілі ў ПКТ

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык, якая адбывае тэрмін у жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, патрапіла ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, куды на працяглы тэрмін змяшчаюць асуджаных, якія нібыта парушаюць парадак і не выпраўляюцца пасля пакарання ў штрафным ізалятары.

Перад гэтым Алена знаходзілася ў ШІЗА, але колькі і за якую «правіннасць», невядома.

Апошнімі звесткамі пра жанчыну з @radiosvaboda падзялілася крыніца, дасведчаная ў яе справах.

«Яна цяпер у ПКТ і колькі гэта працягнецца, невядома. Схуднела, складана са здароўем. Сустрэч з адвакатам не прадбачыцца».
🤬705👍1
🌿Наталля Сацункевіч: «Трэба дамагацца адказнасці для тых, хто ажыццяўляў злачынствы супраць чалавечнасці»

Прадстаўніца «Вясны» Наталля Сацункевіч адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай:

«Працягваюцца рэпрэсіі за ўдзел у пратэстах 2020 года, ужываюцца сістэмныя рэпрэсіі да актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў. У верасні стала вядома пра дзявяты выпадак смерці за кратамі — Андрэя Паднябеннага.

Колькасць палітвязняў застаецца экстрэмальна высокай: больш за 1 200 чалавек цяпер за кратамі, агулам пад палітычны пераслед трапіла 4 182 чалавекі. У 2025 годзе штомесяц налічваецца каля 120 крымінальных палітычных прысудаў».


Праваабаронца адзначыла, што варта працягваць дыпламатычныя намаганні для вызвалення палітзняволеных і спынення рэпрэсій.

«Акрамя гэтага, трэба дамагацца адказнасці для тых, хто ажыццяўляў злачынствы супраць чалавечнасці».


🔹«Значная частка насельніцтва працягвае жыць у атмасферы пастаяннага страху і ціску», — беларускія праваабаронцы ў АБСЕ
29💯14🙏12👍1😁1😐1
👩‍🍼У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын, якія адзначаюць свята за кратамі

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Але для дзясяткаў палітзняволеных жанчын гэта свята гучыць толькі як напамін пра страчанае. Замест дзіцячых галасоў яны чуюць лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзвярэй, замест абдымкаў — халодныя сцены камер і пакояў.

У зняволенні цяпер знаходзіцца не менш за 193 палітзняволеныя жанчыны, і многія з іх — маці непаўнагадовых дзяцей. Некаторых пазбавілі волі, калі іх дзеці былі яшчэ немаўлятамі, іншых — змясцілі за краты разам з дзецьмі.

У Дзень маці «Вясна» распавядае гісторыі некаторых палітзняволеных жанчын, якія сустракаюць сваё свята ў месцах няволі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118876

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔39😢13🤬81🍌1😨1
💔Былому палітзняволенаму з анкалогіяй патрэбна падтрымка на эміграцыі

66-гадоваму пенсіянеру з Мінска, удзельніку пратэстаў 2020 года пасля арышту, «хатняй хіміі» і эвакуацыі ў Польшчу патрэбна экстранная падтрымка. У Кастуся Шышко выявілі анкалогію, і ён мае патрэбу ў дарагіх кансультацыях дактароў, падтрымцы і лячэнні.

Хоць мужчына дасягнуў пенсійнага ўзросту, пенсію ў Польшчы ён не атрымлівае, а «браць на працу пенсіянераў не вельмі і хочуць». Дзякуючы працавітасці і настойлівасці ў беларуса ёсць падпрацоўкі, каб аплаціць пакой у кватэры і харчаванне, «але на барацьбу з хваробай сродкаў зусім няма», — падкрэслівае Канстанцін.

«Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца. Дзякуй вам ад усёй душы! Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!»

Падтрымаць мужчыну фінансава
💔4317😢5👍1😁1
❗️Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне

У снежні 2023 года ў Беларусі затрымалі дырэктарку і сузаснавальніцу даследчай кампаніі Mia Research Ірыну Буйневіч. Увесь гэты час яе трымаюць пад вартай, але праваабаронцам пра гэта стала вядома толькі цяпер. Жанчыну, верагодна, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і арт. 243-3 КК (ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў, што прывяло да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры).

Па стане на жнівень 2025 года, Ірына знаходзілася ў СІЗА-1 і над ёй ужо некалькі месяцаў адбываўся суд. Але невядома, ці ўжо быў вынесены прысуд.

«Вясна» распавядае падрабязнасці крымінальнай справы супраць жанчыны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118880

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬83😭11😡65👎1😁1
❗️«Наша Ніва»: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў

Пра першых затрыманых «Нашай Ніве» стала вядома 12 кастрычніка.

Паведамляецца пра затрыманні сваякоў палітвязняў ды людзей, якія самі пацярпелі ад рэпрэсіяў, а таксама тых, хто сам дапамагаў пацярпелым. Некаторых аб'ядноўвае таксама тое, што яны параўнальна нядаўна атрымлівалі дапамогу.

Некаторых з затрыманых пасля допытаў адпусцілі, лёс іншых невядомы. Лік затрыманых, па інфармацыі выдання, ідзе на дзясяткі.

Гэтая хваля затрыманняў па сваім тыпе нагадвае «хапун» 2024 года, калі за дапамогу палітвязням і іх сем'ям ці атрыманне такой дапамогі адначасова затрымалі сотні чалавек.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬84😢72😁1
📝МЗС Украіны апублікавала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Міністэрства замежных спраў Украіны звярнула ўвагу на інфармацыю «Вясны» пра чарговую хвалю рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзян Беларусі ў межах «справы Гаюна».

«Мы перакананыя, што такія адвольныя затрыманні маюць на мэце стварэнне «абменнага фонду», дзякуючы якому Аляксандр Лукашэнка разлічвае купляць сабе індульгенцыі ў абмен на невінаватых людзей, якіх ён кідае ў турмы.

Рэпрэсіі беларускага рэжыму з’яўляюцца сістэмным і грубым парушэннем правоў чалавека і асноватворных міжнародна-прававых дакументаў», такіх як Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Хельсінкскі заключны акт. Масавыя арышты і затрыманні беларусаў па «справе Гаюна» гэта непасрэдна пацвярджаюць».


У МЗС Украіны заклікалі міжнародную супольнасць узмацніць ціск на Лукашэнку і ягоных паплечнікаў.
👍5920💩2😁1👌1
💔«"Нізкі статус" маральна забівае, бо цябе лічаць ізгоем»: экс-палітвязень Дзмітрый Кучук

Былога кіраўніка Беларускай партыі «Зялёныя», палітвязня Дзмітрыя Кучука затрымалі ў лютым 2024 года і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту і «заклікі да санкцый» на шэсць гадоў калоніі. У няволі вязню прысвоілі «нізкі статус». З сямі месяцаў у калоніі амаль увесь тэрмін ён адсядзеў у адзіночнай камеры.

Дзмітрый распавёў «Вясне», як турэмныя аўтарытэты залежаць ад адміністрацыі калоніі і парушаюць крымінальныя традыцыі, каб выканаць замову сілавікоў. Як не здзічэць у адзіночнай камеры, а таксама пра таемную падтрымку палітвязняў з «нізкім статусам».

«Для іх няважна, што ў цябе, напрыклад, ёсць адукацыя ці што ты сядзіш па палітычных прычынах. Цябе запхнулі ў гэтую касту і ты ўжо не можаш адтуль выбрацца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118884

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬474😁2👏1💯1
2025/10/20 00:42:59
Back to Top
HTML Embed Code: