Telegram Web Link
Ці вы бачылі, што на сайце мы пад кожным выпускам размяшчаем таксама спіс твораў, якія Даша і Марына ўзгадваюць у падкасце? Зрабілі для вас карысныя картачкі з тэкстамі, якія мы раім прачытаць, каб лепей зразумець Францішка Багушэвіча:

📚 Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч) — зборнік «Дудка беларуская» і прадмова да яго

📚 Сымон Рэўка з-пад Барысава (Францішак Багушэвіч) — зборнік «Смык беларускі» і прадмова да яго

📚 Францішак Багушэвіч — вершы «Мая дудка» і «Дурны мужык, як варона», паэма «Кепска будзе»

📚 Янка Купала — вершы «Мужык», «Я мужык-беларус…», «Я не паэта»

📚 Ян Баршчэўскі — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

📚 Уладзімір Караткевіч — «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім»

📚 Вальжына Морт — верш «Беларуская мова І»

📚 Васіль Быкаў — «Доўгая дарога дадому»
🔥83
Святкуем Дзень народзінаў Янкі Купалы! 🥳

Як вы маглі заўважыць, пра яго мы пішам шмат, бо шчыра любім творчасць Песняра.

Усе матэрыялы, звязаныя з Купалам, можна знайсці па тэгу на нашым сайце:

Матэрыялы пра Янку Купалу

Цісні «❤️», калі любіш Купалу-паэта,
і «🔥», калі больш цэніш Купалу-драматурга!
❤‍🔥123🔥3
7 ліпеня (паводле новага стылю — 25 чэрвеня) 1882 года ў Вязынцы нарадзіўся Янка Купала! Сёлета да гэтай даты мы падрыхтавалі нешта незвычайнае…

Паводле даследаванняў, у цьмяныя крызісныя часы заўсёды расце попыт на эзатэрыку. Паспрабуем уявіць, што мог бы сказаць астролаг пра Янку Купалу на падставе яго натальнай карты 🌚

Увага! Гэты матэрыял носіць выключна забаўляльны характар і не прэтэндуе на навуковасць 🔮

Сонца і Меркурый ў ♋️ — акцэнт на тэмах дома, сям’і, Радзімы. Сонца ў злучэнні з Меркурыем — такі аспект часта сустракаецца ў пісьменнікаў (напрыклад, у Якуба Коласа! 😉)

Месяц у ♎️ дае прагу да хараства і элегантнасці. Спрыяльны аспект паміж Месяцам і Юпітэрам падарыў Купалу талент, пэўную ўдачлівасць і добры шлюб (Месяц сімвалізуе маці і жонку). Дарэчы, сама планета шчасця Юпітэр стаіць у ♊️, у такіх людзей ёсць талент да «манетызацыі слоў».

Венера у ♌️ адказвае за дэндізм Купалы 😎 Менавіта яна выклікае жаданне красавацца, а таксама надае харызму і ўменне падабацца людзям.

Марс таксама стаіць у ♌️, што надае Купалу моцнае эга, але разам з тым справядлівасць і шляхетнасць ва ўчынках. Негатыўны аспект ад Сатурна дае праблемы з боку ўладаў і кіраўніцтва, ад Плутона — небяспеку няшчасных выпадкаў.

Ліліт (Чорны Месяц) у ♍️ стала лёсавызначальнай для Купалы. Як трапна заўважыла Юлія Шарова, менавіта такая Ліліт прымусіла шляхціца Купалу ўдаваць «мужыка-беларуса». Такое становішча наогул падкрэслівае значнасць тэмы «маленькага чалавека». Ліліт у Панне таксама прыносіць праблемы, звязаныя з жыватом (хваробы страўніка і г.д.). Вядома, што ў пачатку 1920 г. Купала сур’ёзна захварэў на перытаніт — якраз у гэты час злая планета Сатурн праходзіла транзітам па яго натальнай Ліліт!

Так ці інакш, геніяльным паэтам Купалу зрабіла не толькі становішча планет у натальнай карце, але перш за ўсё — вялікая штодзённая праца.

Ці вы верыце ў астралогію?
10🔥2👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа, дзе можна паглядзець, як усё гэта выглядае ў натальнай карце Купалы 🔮
❤‍🔥64👎2
Часам здаецца, што «Кепска будзе!» можна лічыць беларускім нацыянальным дэвізам.

Героі вершаў Францішка Багушэвіча часта трапляюць у непрыемныя сітуацыі — правер, ці зможаш ты выжыць у гэтым змрочным сусвеце? ☠️

Прайсці тэст на сайце
🔥5🕊1
Вы, мабыць, заўважылі, што апошнім часам наш кантэнт у асноўным прысвечаны літаратуры…

А тым часам у нас шмат годных вашай увагі матэрыялаў на іншыя тэмы! Нагадаем пра нашыя любімыя:

🌎 Мапа беларускіх легенд

🖼️ Сусветы Язэпа Драздовіча

🎥 Мінск у кіно

📅 Міні-лекцыя лінгвіста Антона Соміна пра дні тыдня ў мовах свету

А калі вам хочацца яшчэ больш кантэнту пра літаратуру, то прапануем нашу любімую гульню:

💕 Пісьменніцкі Tinder

Калі ласка, напішыце ў каментах, якія яшчэ тэмы вам былі б цікавыя!
12❤‍🔥2🔥2
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»!

На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M.

Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму філосафу. Чалавек, які распавёў пра жахі вайны на ўласным досведзе раней за Рэмарка і Хэмінгуэя.

Пра ўсё гэта пагаворым у трэцім выпуску падкасту.

🎧Слухайце на зручнай для вас платформе:
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
👍8❤‍🔥22
Wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»! На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M. Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму…
Наўздагон выпуску пра Максіма Гарэцкага — нашыя літаратурныя рэкамендацыі!

Што пачытаць, каб зразумець Гарэцкага:

📚
Максім Гарэцкі — апавяданні «У лазні», «Роднае карэнне», «Літоўскі хутарок»

📚 Максім Гарэцкі — аповесці «На імперыялістычнай вайне», «Дзве душы»

📚 Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) — зборнік эсэ «Адвечным шляхам»

📚 Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік — зборнік успамінаў «Я з вогненнай вёскі»

📚 Ёган Вольфганг Гётэ — «Фаўст»

📚 Эрых Марыя Рэмарк — «Тры таварышы», «Чорны абеліск»

Сам выпуск слухайце тут.
6👍3
❤‍🔥41🔥1
2025/10/26 09:42:45
Back to Top
HTML Embed Code: