⚽️ Каго вы ўяўляеце, калі думаеце пра футбольнага заўзятара? Хулігана, які замест вучобы ганяў мяч з сябрамі, ці, напрыклад, Альбера Камю?
У чаканні фіналу Еўра-2024 мы падрыхтавалі 12 картак з цікавымі фактамі пра вядомых дзеячаў культуры і іх адносіны з футболам.
Шукайце астатнія карткі на сайце:
Культурны футбол
У чаканні фіналу Еўра-2024 мы падрыхтавалі 12 картак з цікавымі фактамі пра вядомых дзеячаў культуры і іх адносіны з футболам.
Шукайце астатнія карткі на сайце:
Культурны футбол
❤🔥12❤1
Wir.by
Сустракайце новы выпуск нашага падкасту «Спіс на лета»! На гэты раз абмяркоўваем Максіма Гарэцкага, які напісаў пра тое самае беларускае «падваенне асобы» амаль за стагоддзе да N.R.M. Пачынальнік беларускай інтэлектуальнай прозы, які падарыў псеўданім вядомаму…
Максіма Гарэцкага літаратуразнаўцы ставяць у адзін шэраг з Рэмаркам і Хэмінгуэем, а «На Заходнім фронце без перамен» і «Бывай, зброя!» параўноўваюць з апавяданнем «Літоўскі хутарок». Усе гэтыя творы аб'ядноўвае тэма Першай сусветнай вайны, якую аўтары бачылі на свае вочы.
Але хто першым паказаў сапраўднае аблічча вайны ў сваёй прозе і які менавіта досвед стаяў за гэтымі творамі?
Разбіраймася разам на картках:
Хто першы напісаў пра Першую сусветную?
Але хто першым паказаў сапраўднае аблічча вайны ў сваёй прозе і які менавіта досвед стаяў за гэтымі творамі?
Разбіраймася разам на картках:
Хто першы напісаў пра Першую сусветную?
wir.by
Хто першы напісаў пра Першую сусветную?
Сярод найбольш вядомых твораў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, – аўтабіяграфічныя раманы «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха Марыі Рэмарка і «Бывай, зброя!» Эрнеста Хэмінгуэя. Абазнаны ў беларускай літаратуры чытач побач з імі прыгадае яшчэ і Максіма…
❤11
Прозвішча аднаго вядомага пісьменніка, паводле легенды, звязана з Даніяй. Хто гэта?
Anonymous Quiz
15%
Карусь Каганец
65%
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
21%
Пімен Панчанка
Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча вартая экранізацыі! Падробныя шляхецкія дакументы, старажытны дацкі герб, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і сямейныя драмы.
Чаму Дуніна-Марцінкевіча можна лічыць першым беларускім стэндаперам і ці наогул яго можна называць Дуніным?
💙 Слухайце ў новым выпуску!
Падкаст на сайце
Чаму Дуніна-Марцінкевіча можна лічыць першым беларускім стэндаперам і ці наогул яго можна называць Дуніным?
💙 Слухайце ў новым выпуску!
Падкаст на сайце
wir.by
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта…
❤8
Ці павінен творца быць галодным? Як зарабіць на жыццё, калі ты — беларускі пісьменнік у эміграцыі, яшчэ і падчас сусветнай вайны?
Разглядаем CV вядомых беларускіх літаратараў: матрос, аптэкар, масажыст і іншыя нечаканыя прафесіі!
Стаўце «❤️», калі матэрыял вас здзівіў 😉
Чытаць на сайце
Разглядаем CV вядомых беларускіх літаратараў: матрос, аптэкар, масажыст і іншыя нечаканыя прафесіі!
Стаўце «❤️», калі матэрыял вас здзівіў 😉
Чытаць на сайце
wir.by
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя…
❤13
Як мы ведаем яшчэ з твораў Дуніна-Марцінкевіча, для шляхты гонар і статус былі настолькі важнымі, што за гэта маглі нават судзіцца! А што паказвае высокі статус лепей за герб?
На гербах беларускай шляхты часта можна было сустрэць зброю (стрэлы, сякеры, мячы) і хрысціянскія крыжы. Але былі і цікавейшыя варыянты — граблі, сэрцайкі і нават аднарогі!
Сабралі для вас падборку незвычайных гербаў беларускай шляхты. Шукайце свае прозвішчы!
Мемы на шчытах: незвычайныя гербы беларускай шляхты

Для чаго патрэбныя былі шляхецкія гербы? Першапачаткова, канешне, для таго, каб адрозніць сваіх на полі бою. Падкрэсліць высокае паходжанне і распавесці эмблемай гісторыю свайго роду — таксама добрая мэта. Але і перад суседзямі пакрасавацца важна — і вось…
🔥10
🎧 Новы выпуск падкасту ўжо на сайце!
Максім Багдановіч у нечым вельмі падобны да сучаснага мінскага хіпстара. Добра адукаваны гарадскі жыхар, які свядома вывучыў беларускую мову, цалкам мог бы спаткацца з дзяўчатамі на вуліцы, скажам, Кастрычніцкай за філіжанкай кавы.
Паэтычныя эксперыменты, пераклады і гарадская рамантыка — Дар’я Бялькевіч і Марына Казлоўская абмяркоўваюць усё тое, за што мы так любім Багдановіча.
Слухайце на сайце:
Максім Багдановіч як самы любімы паэт

Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх…
❤8👀1
Якая кніга найлепей патлумачыць іншапланетнікам Беларусь? А якая выратуе (не іншапланетнікаў! творцу!) ад дэпрэсіі?
У новым выпуску падкаста Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч адказваюць на гэтыя пытанні творамі Якуба Коласа 📚🎧 Слухайце «Спіс на лета», каб па-шчыраму зацікавіцца «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам» — нават калі школьныя ўспаміны раяць вам гэтыхнудотных тэкстаў унікаць.
Выпуск ужо на сайце:
Якуб Колас і страчаны рай
У новым выпуску падкаста Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч адказваюць на гэтыя пытанні творамі Якуба Коласа 📚🎧 Слухайце «Спіс на лета», каб па-шчыраму зацікавіцца «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам» — нават калі школьныя ўспаміны раяць вам гэтых
Выпуск ужо на сайце:
Якуб Колас і страчаны рай
wir.by
Якуб Колас і страчаны рай
Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой…
🔥11
Крышачку парушаем прыватнасць ды зазіраем у лісты Коласа, каб упэўніцца: застылым партрэтам у падручніку ды бюстам у школьным фае ён быў не заўжды 🙃 Тут ён — яшчэ не міф, а жывы чалавек з праблемамі і радасцямі. Чытайце наш новы матэрыял ды знаёмцеся з класікам бліжэй!
❤15👀2🔥1
«Вельмі, вельмі, вельмі сур’ёзны выпуск. Ніякіх жартачкаў.»
І праўда: новы выпуск «Спіса на лета» аказаўся эмацыйна няпростым. У ім Марына і Дар’я абмяркоўваюць «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» Кузьмы Чорнага — стылістычна дасканалыя творы чалавека, які пражыў страшныя 30-я і піша знутры вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца. Але побач з самым цяжкім, як заўжды, і тое, што дапамагае яго перажыць: радасць, памяць і чалавечнасць.
🎧 Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс — ужо на сайце, а таксама на:
- Apple Podcasts,
- Яндэкс.Музыцы,
- Spotify,
- Youtube.
Сачыце на зручных для вас платформах, падпісвайцеся ды пакідайце ацэнкі і водгукі. Гэта вельмі дапамагае распаўсюду падкасту 💙

Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
«Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць…
❤6💔3🔥2
“І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
І мук любоўных крык,
І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,
І п’яны, душны пах...”
Хто аўтар гэтага ўрыўка? Даведаецеся з нашага новага матэрыялу 👀 Там жа — яшчэ больш прыкладаў гарэзлівай, шчырай і ўтрапёнай беларускай паэзіі, якая не цураецца цялеснасці.
Эратычныя вершы беларускіх класікаў ужо на сайце ❤️🔥

Эратычныя вершы беларускіх класікаў
Наша «цнатлівая» літаратура насамрэч ніколі не цуралася цялеснасці. Сабралі для вас вершы беларускіх класікаў з эратычнымі матывамі. Гарэзлівыя, шчырыя і ўтрапёныя — як сны ў купальскую ноч.
🍓6❤🔥2❤1💋1💘1
Крупнік, і фаршмак, і гефілтэ фіш, і бабка, і дранікі-латкес... Кніга «Самы цымус» — чарговы доказ таго, што паэзія і кулінарыя непарыўна звязаныя, бо гаворка тут ідзе не толькі і не столькі пра ежу, колькі пра гістарычныя і сямейныя анекдоты, байкі, вершы, песні і ўсё тое, што яднае людзей і разам з кухняй складае нашу культуру.
Разам з выдавецтвам @gutenbergpublisher публікуем урыўкі, прысвечаныя Мінску. З іх вы даведаецеся пра селядцоў, якія былі ўвекавечаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама пра салодкае печыва ды горкую гісторыю мінскага паэта Майсея Тэйфа 👀
Чытайце пра іншыя смакі габрэйскага Менска на нашым сайце :)

😎7👍2🔥2❤🔥1
26 жніўня — дзень памяці Алеся Разанава, роўна тры гады таму паэт пайшоў з жыцця.
Але мы заклікаем узгадваць рэдкага, а мо і ўнікальнага, творцу не раз на год, а штодзённа. І з гэтай мэтай зрабілі @razanau_wir_by — бот, які кожную раніцу дасылае вам тэкст Разанава, дадаючы — літаральна! — паэзіі ў будні. Мы ж, у сваю чаргу, дадалі ў яго новых тэкстаў, усё гэтак жа глыбокіх і тонкіх. Далучайцеся!
І, калі ласка, распавядайце пра бота сябрам! Версэтаў, пункціраў ды іншай выдатнай паэзіі ў кожную тэлеграм-скрыню 💛

Telegram
Razanau
Тэкст Алеся Разанава кожны дзень. Створана @wir_by
❤18
Дудар на кані, загарэлы дачарна Купала і Янка Маўр у атачэнні пальмаў
Апошнія дні лета! Ці пераглядаеце вы ўжо свой фотаархіў, з уздыхамі прыгадваючы лепшыя моманты? Ці пакуль не гатовыя да развітанняў?
У любым выпадку, клічам вас зазірнуць у фотаархівы чужыя 👀 і даведацца, як бавілі свой летні адпачынак знакамітыя пісьменнікі — ад Купалы да Караткевіча.
Падборка ўжо на сайце:
Як адпачывалі класікі

Дудар на кані, загарэлы дачарна Купала і Янка Маўр у атачэнні пальмаў. Дзе б вы ні бавілі адпачынак: на пляжы, у гарах ці на рыбалцы ў роднай вёсцы, раім звярнуцца па свежыя ідэі для фота да беларускіх класікаў.
❤10😭1
Серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і адважнай гераіняй і апошні вялікі тэкст пра шалёную апантанасць зямлёй.
Пазналі?
У новым выпуску падкаста "Спіс на лета” Марына Казлоўская i Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць “Людзей на балоце”, а мы запрашаем вас гэтае абмеркаванне паслухаць.
Іван Мележ: людзі, балота, зямля

Іван Мележ: людзі, балота і зямля
«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы».
У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка…
У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка…
❤8
Ці меў рацыю Багдановіч, называючы Венеру зоркай? Чаму неба бывае зялёнага колеру? І што значыць “мая любоў, — як свет і антысвет”?
Сабралі для вас самыя яскравыя цытаты з беларускай паэзіі, а падкаст @praz_kosmas патлумачыў, што менавіта захапляла паэтаў у начным небе.
🪐 Астраномія і паэзія — чытайце на нашым сайце
Сабралі для вас самыя яскравыя цытаты з беларускай паэзіі, а падкаст @praz_kosmas патлумачыў, што менавіта захапляла паэтаў у начным небе.
🪐 Астраномія і паэзія — чытайце на нашым сайце
wir.by
Астраномія і паэзія
Калі вам сёлета не выпала магчымасць паназіраць за метэорнымі патокамі, не журыцеся: можна зрабіць гэта і чужымі вачыма. У беларускай паэзіі зорак не меней, чым у жнівеньскім небе, — і мы маем на ўвазе не саміх паэтаў, а астранамічныя з'явы, апісаныя імі.…
🤩8❤4🙉1