Telegram Web Link
«Можа, заўтра, а можа, паслязаўтра наша армія забярэ Менск. Падыходзіць канец нашым пакутам. Дзякаваць богу, і хвароба мая пакрысе пакідае мяне.»
Гэты запіс зрабіў у сваім дзённіку Кузьма Чорны 2 ліпеня 1944 года.

Чытаць цалкам: https://wir.by/be/diary/31c569
«Пэўна, я сібарыт. Да сёняшняга вечара любіў усё беларускае (нават ласкавую грубасць, нават бесхрыбетнасць), акрамя каньяку. А сёння мы сядзелі ля акна, пілі гэта самы каньяк і закусвалі вялізнымі, з кулак немаўляці, ружова-жоўтымі і чырвонымі трускалкамі, што пахнулі ананасам. Нічога ў жыцці не было лепей.»

Цалкам запіс з дённіка Караткевіча на сённяшні дзень 1965 года можна прачытаць па спасылцы: https://wir.by/be/diary/80c572
Як адрозніць Купалу і Коласа?
Адказваем на спрадвечнае пытанне беларусаў у нашым новым матэрыяле!

https://wir.by/be/article/kupala-kolas

Паступовае самаўдасканаленне ці неадкладнае змаганне? Якія шляхі для беларусаў прапануюць самыя важныя беларускія класікі? Як адрозніць двух паэтаў адной эпохі і з аднолькавымі ініцыяламі?
Паспрабуем разабрацца разам і спасцігнуць тое, чаго не пабачыш на партрэтах, пра што не прачытаеш у біяграфіях.
Настаў час напраўду важных апытанак! Хто вам больш даспадобы?
Anonymous Poll
78%
Янка Купала
32%
Якуб Колас
«...Як гэта здараецца ў хвіліны расстання, размаўлялі пра нязначныя рэчы, а вечарам, развітваючыся з любімымі куткамі, смяяліся больш, чым калі-небудзь.»

Фердынанд Рушчыц піша гэта ў сваім дзённіку 11 ліпеня.

https://wir.by/be/diary/016596
Падарожжы, медыцына і літаратура: загадкавая гісторыя Саламеі Пільштыновай!

Цяпер бы пра яе сказалі: разбіралася ў медыцыне лепш за мужчын і вяла трэвэл-блог яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам.

Пра таленавітую і адчайную літвінку ў Стамбуле чытайце па спасылцы: https://wir.by/be/article/salamieja
Сёння спаўняецца 120 год з сапраўднага дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі!
Гэты вялікі майстар жыццятворчасці ўмудрыўся нават са свайго дня народзінаў зрабіць Сюжэт.

Адзіны з паэтаў свету, які пасля 27 год выгнання і маўчання вярнуўся ў літаратуру. Чатыры судовыя выракі, тры высылкі, адзін лагерны тэрмін – і перамога, дасканалыя санеты Шэкспіра па-беларуску. Чараўнік, чыя белая барада адолела ўсё чорныя бароды і вусы таго часу.

Паглядзіце лекцыю пра яго ад даследчыцы Ганны Севярынец па спасылцы: https://wir.by/be/article/dubouka
Як правільна глядзець дрэнныя спектаклі?
З усіх відаў мастацтва тэатр больш за ўсё падобны да жыцця. Ці можна не даседжваць на пастаноўцы, якая вам не падабаецца? Як выкручвацца, калі не можаш сысці са спектакля? Што робіць тэатр з нашай памяццю і чаму спектакль не скончваецца з апладысментамі?

У новай лекцыі wir.by распавядае тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў.

https://wir.by/be/article/drennyja-spektakli
«Я ўпершыню бачыў мора. Хоць на фронце быў недалёка ад Чорнага мора, але так i не ўбачыў яго. Убачыў мора ўпершыню тут.

Каспійскае.»

Гэта фрагмент з дзённіка Івана Мележа, зроблены 27 ліпеня 1942 года. Цалкам запіс за 27 ліпеня чытайце на сайце: https://wir.by/ru/diary/3c8636
👍1
«… хадзілі па горадзе, сядзелі ля бухты. Вецер, хвалі. Між караблямі бочкі, скрынкі, каша водарасцяў. І гэты пах ёду. Мора люблю адразу за Беларуссю (во, сказануў, афарызм! Проста хоць ты на магіле пішы!)»

Дзённік Уладзіміра Караткевіча 2 жніўня 1965 года
https://wir.by/be/diary/8ae648
Абяцаем заўтра новы матэрыял! Як вы думаеце, пра каго ён будзе?
Падказка — наш шыкоўны стыкерпак, прысвечаны гэтаму чалавеку. У стыкерпаку вы сустрэнеце асобаў, якія жылі ў адзін час з ім.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад Бібліі.
У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа.

У новым матэрыяле wir.by — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час. Рафаэль, Мікола Гусоўскі, Марцін Лютэр і Томас Мор вітаюць вас!

Праходзьце па спасылцы: https://wir.by/be/article/skaryna-timeline
Чым пах дарэвалюцыйны Менск?

Мінск (ці ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя.
Спрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
https://wir.by/be/article/pachi-mienska
Цела — плынь, якая захоплівае і нясе ў сваё «мора» чалавечыя памкненні, намеры, думкі, самога чалавека, хоць адзінае, што чалавеку неабходна зрабіць у жыцці,— гэта перайсці з аднаго берага на другі.

Алесь Разанаў
Forwarded from Razanau
Вынік пасылае знакі дарозе і справе, але сам не можа ўвайсці ні ў дарогу, ні ў справу.
І таму дарога доўжыцца,
справа дзейсніцца,
а чалавек ёсць.
Forwarded from Razanau
Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку — сама-ахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць — у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе.
2025/10/22 14:39:38
Back to Top
HTML Embed Code: