Telegram Web Link
Паэзія Алеся Разанава заўсёды з табой!

З вялікай пашанай і любоўю wir.by зрабіў тэлеграм-канал, дзе кожны дзень уранку і ўвечары будзе з'яўляцца верш Алеся Разанава.

Дасканалыя тэксты Разанава як магчымасць спыніцца і пабачыць прыгажосць свету, якая гэты свет у рэшце рэшт і ратуе.

Калі ласка, далучайцеся.

https://www.tg-me.com/razanau_wir_by
«У першы i апошні раз падняўся ў фунікулёры. Тбілісі з птушынага палёту, блішчыць звілістая Кура. Палац, муштаід, шпіталь удалечыні. Дахі, дахі, чырвоныя, чарапічныя, шэрыя вуліцы, чорныя, нібы маленькія жукі, аўтамабілі. А далей цякучая, няясная далячынь.

Туды я паеду сёння, i будзе зноў тужліва i сумна. Зноў буду ўспамінаць пакінутых сяброў, сумаваць. Але рашэння не змяню.»

Гэты запіс у сваім дзённіку Іван Мележ зрабіў 26 верасня 1942 года. Прачытаць яго цалкам можна вось тут: https://wir.by/be/diary/12848

Чытайце кожны дзень на wir.by запіс з дзённіка беларускага пісьменніка!
Forwarded from Razanau
Магчыма, у будучыні — касмічнай, галаграфічнай — кінематограф здолее рабіць фільмы і па вершах, бо верш, як ніякі іншы літаратурны жанр, насычаны шматмернасцю; у ім жывуць, пакутуюць, кахаюць і шукаюць ісціну героі верша — сэнсы, гукі, словы...
Навука зазірнула ў глыб атама, у глыб ядра — і адкрыла, паводле назвы адной кнігі, «немінучасць дзіўнага свету».
Субатамны свет слова, паэзіі тоіць у сабе таксама свае таямніцы і адкрыцці.
27 кастрычніка 1965
Уладзімір Караткевіч запісаў у сваім дзённіку:

«У 15.30 была сустрэча ў Акадэміі. Абмяркоўвалі "Каласы". Абмеркавання, уласна, не было, а хвалілі. Так хвалілі, што круціўся, як на патэльні.»

За штодзённымі запісамі беларускіх класікаў можна сачыць на нашай галоўнай старонцы wir.by у рубрыцы "Дзённік на сёння".
132 дзеячы беларускай культуры і навукі, знішчаныя за адну ноч. Роўна 84 гады таму адбылася самая «чорная ноч» Беларусі.
Сёння мы аддаём даніну павагі расстралянаму пакаленню беларускай культуры.

Мы паспрабавалі іх «ажывіць» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia, каб памяць пра іх зрабілася яшчэ больш эмацыйнай.

Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.

https://wir.by/be/article/paety20

Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
Пра каго з лінгвістаў і паэтаў можна здымаць першы беларускі блакбастар? Лічыцца навучэнцам якой установы было небяспечна і ганарова? Чаму першы пераклад Анегіна праляжаў 80 гадоў у забыцці? Навошта перакладаць Пушкіна на беларускую і пры чым тут Купала?

Глядзіце дзесяціхвілінныя лекцыі Ганны Севярынец пра літаратуру 20-х гадоў па спасылцы: https://wir.by/be/topic/times/tag/1930s

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года гісторыя гэтых людзей мусіла скончыцца. Але яна працягваецца, пакуль ёсць мы, і ёсць памяць, нават у жорсткія часы.
Сёння Дзяды, дзень згадвання продкаў. Паслухайце ці пачытайце пра душы беларусаў.

Што агульнага паміж нашымі прапрадзядулямі ды хатнікам, якое дачыненне мае цяжарнасць да столі, чаму на Дзяды выганялі з лазні і як гэта ўсё тычыцца душ беларусаў.
https://wir.by/be/article/dzie-zhyvuc-dushy-belarusau
Сёння дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча!

Прапануем вам прайсці невялікі тэсцік і даведацца, хто вы з герояў ягоных твораў.

Давайце насіць сваё неба з сабою і выігрываць, нават калі цяжка, як героі нашага заўжды маладога і любімага пісьменніка.

https://wir.by/be/article/karatkiewich-test
Прэзентуем нешта незвычайнае да 130-годдзя Максіма Багдановіча!

Разам з Андрусём Такіндангам мы стварылі мультфільм па матывах вершаў вечна маладога паэта. Мы імкнуліся нагадаць не толькі пра самыя вядомыя, праграмныя вершы (Пагоня, Раманс, Слуцкія ткачыхі), але і паказаць схаваныя дыяменты творчасці Багдановіча.

З вялікай любоўю і пашанай да паэта мы хочам яшчэ раз даказаць, што творчасць Максіма Багдановіча дагэтуль актуальная, а значыць, пазачасавая і пазапрасторавая. Вандруйце разам з паэтам ад Старажытнага Егіпта да сучаснага Мінска:

https://wir.by/be/article/da-zor
Падпісвайцеся, калі ласка, на канал з тэкстамі Алеся Разанава, калі хочаце атрымліваць штодзень каліўца прыгажосці і гармоніі.

Гэтымі днямі мы дадалі туды больш тэкстаў: яшчэ крыху пункціраў, а таксама вершаказы і квантэмы.

https://www.tg-me.com/razanau_wir_by
калі кашляеш
і адкашліваешся прадуктыўна
добра што ні кажы

як цябе абнялі
і пацалавалі ў шчаку
цэлы дзень можна жыць

калі вольны рабіць што хочаш
на волі
таго і даволі

калі любіш
і можаш дазволіць сабе любавацца
хочаш застацца

Гэта верш Аляксея Стрэльнікава. Аляксей дапамагаў нам рабіць wir, зрабіў класныя лекцыі пра тэатр, здорава падтрымліваў.

Аляксея не стала. Слоў няма.

Светлая памяць.

https://wir.by/be/topic/authors/tag/strelnikau
💔4
Каханенькія-родненькія, мы да вас з добрымі навінамі!

Wir вяртаецца з падкастам пра кананічныя творы беларускай літаратуры — «Спіс на лета». У першым выпуску выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць самыя важныя п'есы Янкі Купалы, які паказаў усім, як трэба пісаць камедыі і як смяяцца падчас катастроф.

Таксама ў выпуску: сетачка для вусаў, псіхатэрапія для герояў Купалы, першы беларускі фанфік і «Паўлінка» як крыніца мемаў.

Слухаць на розных платформах
🥰1812👍1🔥1
Гэты і новыя выпускі можна будзе знайсці па спасылцы на нашым сайце:

Падкаст «Спіс на лета»

Перачытваем і пераасэнсоўваем знаёмыя са школы творы у прыемнай кампаніі. Вы ўсё яшчэ лічыце, што белліт — гэта толькі бясконцая журба, партызаны і сяляне? Тады гэты падкаст для вас!

P.S. Канешне, мы рыхтуем для вас не толькі падкаст, а таксама і іншыя матэрыялы, таму падпісвайцеся, каб не прапусціць нашыя навіны 😉
20👏2
Наўздагон нашаму першаму выпуску пра Купалу (дарэчы, будзем вельмі ўдзячныя за падабайкі і каментары на YouTube 😉) прапануем вам невялічкі тэст, прысвечаны біяграфіі галоўнага модніка беларускай літаратуры.

Ці праўда, што малады Купала варыў піва? А ці верыце вы, што яго сваяком быў Гіём Апалінэр? Пераходзьце па спасылцы і даведайцеся праўду 👇

Тэст пра (не)вядомага Купалу
15👍1👏1
Працягваем наш купалаўскі тыдзень (калі вы стаміліся, абяцаем, што хутка ў нас будзе новы герой і новыя тэмы для публікацый 🤪) падборкай... змрочных вершаў!

Гатычны Купала, які мог бы скласці канкурэнцыю Эдгару По, трывожныя сны і фальклорныя матывы — усё ў чортавым тузіне твораў.

Беларуская готыка пад пранізлівыя гукі жалейкі
13🔥3❤‍🔥2🤗1
Дзе ставім націск у слове «вусы»?
Anonymous Quiz
71%
вУсы
29%
вусЫ
Для ўсіх, хто вагаўся, адказваючы на пытанне вышэй, наш мнеманічны прыём: «вусы» і «беларусы» рыфмуюцца! 😉

Вусачоў сярод знакамітых беларусаў сапраўды шмат: немагчыма ўявіць Багушэвіча ці Коласа без фірмовай расліннасці на твары. Ці зможаце вы пазнаць вядомых дзеячоў толькі па іх вусах? Праверце сябе з нашым новым тэстам!

Тэст: пазнай вядомага беларуса па вусах
🔥7❤‍🔥2
У гэты дзень 42 гады таму Уладзімір Караткевіч разважаў пра таполевы пух і старэнне:

Дзень з нейкай шэрай усмешкай. Носіць таполевы пух. Вершам загаварыў (і праўда, даўно не пісаў вершаў. Трэба будзе хоць у Піцундзе накінуцца на іх ды зрабіць хаця дзесятак).


Чытаць поўную версію на сайце

Нагадваем пра нашую рубрыку «Дзённік дня», дзе кожны дзень можна зазірнуць у нататкі знакамітых беларусаў.

Цісні «❤️», калі таксама любіш глядзець на таполевы пух,
і «😢», калі пакутуеш ад алергіі!
22😢1
Выйшаў другі эпізод нашага падкасту! Гэты выпуск прысвечаны стваральніку нашага «паэтычнага аркестра», Францішку Багушэвічу.

Як так выйшла, што шляхціц стаў голасам беларускіх сялян? Чаму Багушэвіч выпусціў першы зборнік толькі ў 50? Навошта было хавацца пад псеўданімамі?

Пра гэта і многае іншае разважаюць паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская ў новым эпізодзе нашага падкасту «Спіс на лета». Пераходзьце па спасылцы і слухайце падкаст на зручнай для вас платформе:

Слухаць на сайце
14🤷‍♀1👍1🔥1🥰1
Ці вы бачылі, што на сайце мы пад кожным выпускам размяшчаем таксама спіс твораў, якія Даша і Марына ўзгадваюць у падкасце? Зрабілі для вас карысныя картачкі з тэкстамі, якія мы раім прачытаць, каб лепей зразумець Францішка Багушэвіча:

📚 Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч) — зборнік «Дудка беларуская» і прадмова да яго

📚 Сымон Рэўка з-пад Барысава (Францішак Багушэвіч) — зборнік «Смык беларускі» і прадмова да яго

📚 Францішак Багушэвіч — вершы «Мая дудка» і «Дурны мужык, як варона», паэма «Кепска будзе»

📚 Янка Купала — вершы «Мужык», «Я мужык-беларус…», «Я не паэта»

📚 Ян Баршчэўскі — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

📚 Уладзімір Караткевіч — «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім»

📚 Вальжына Морт — верш «Беларуская мова І»

📚 Васіль Быкаў — «Доўгая дарога дадому»
🔥83
2025/10/21 19:49:38
Back to Top
HTML Embed Code: