Telegram Web Link
💔 33-гадовы чэмпіён Беларусі па муай-тай Цімур Бураў памёр ад анкалогіі.

Цімур Бураў быў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі па муай-тай і тайскім боксе, член нацыянальнай зборнай з 2009 па 2016 гг., шматразовы фіналіст кубкаў свету і чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён Эстоніі і Латвіі.

Бураў памёр на мінулым тыдні ад рэдкай анкалогіі лімфатычнай сістэмы. З моманту, калі ён даведаўся пра свой дыягназ, прайшло паўгода.

Яго аднаклубнік падзяліўся:

Адразу пайшоў у царкву, а ўжо потым — лячыцца. Запозна.


Як паведамляецца, раней ад гэтай хваробы памерла яго малодшая сястра.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Цімура.

Чытаць на сайце:

🔗 https://bssf.eu/czimur-burau-pajshou-zanadta-rana/
😢11
🙌🏻 1 траўня — дзень працы, годнасці і салідарнасці!

Сёння мы віншуем усіх беларусаў з Днём працы — святам, якое нагадвае пра каштоўнасць годнай працы, праў і салідарнасці.

У гэты дзень мы асабліва ўспамінаем пра тых, хто змагаецца за справядлівасць, падтрымлівае іншых і не баіцца быць голасам праўды — на спартыўных арэнах, у прафесіях, у жыцці.

Мы верым, што разам мы здольныя будаваць будучыню, дзе кожны чалавек — паважаны, вольны і мае магчымасць развівацца.

З Днём працы, Беларусь!
👍62
🕯 З жыцця сыйшла знакамітая беларуская лёгкаатлетка Наталля Шыколенка.

У БФЛА паведамілі, што яе серца спынілася 15 мая, на 61-ым годзе жыцця.

Наталля была адной з самых яскравых зорак беларускай лёгкай атлетыкі ў 1990-х гадах. На Алімпійскіх гульнях у Барселоне яна заваявала серабро ў кіданні кап’я, а праз год заняла трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў Штутгарце. У 1995 годзе яна заваявала золата на сусветным форуме ў Гётэборгу. У наступным годзе Наталля Шыколенка прыняла рашэнне завяршыць спартыўную кар’еру і прысвяціць сябе трэнерскай дзейнасці.

На працягу доўгага часу яна пакутвала на цукровы дыябет. Хвароба прывяла да разбурэння суставаў і цяжкай інваліднасці.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Наталлі.
😢10
⚡️ Падтрымайце "Пакрова Амп" у Варшаве! ⚡️

24 і 25 траўня «Пaкрова Амп» гуляе ў Варшаве ў трэцім туры чэмпіянату Польшчы па ампфутболе.

🦿 «Пакрова Амп» – каманда з Львова, якая гуляе ў футбол на мыліцах. 80 працэнтаў гульцоў – гэта ветэраны і вайскоўцы з ампутацыямі або парушэннем функцый канечнасцяў.

Уваход вольны!

📍 Дзе:

Boisko OSiR Targówek, вул. Łabiszyńska 20, Варшава

📅 Калі (польскі час):

24 траўня: 9:30 – Завіша vs Пaкрова 13:40 – Шльонск vs Пaкрова

25 траўня: 14:10 – Варта vs Пaкрова 16:30 – Легія vs Пaкрова

Падрабязней: https://www.instagram.com/p/DJzEwaXoLtb/?igsh=MWloNTBkYnk4cGR4Nw==

Беларусы ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы, далучайцеся! Падтрымаем нашых суседзяў, сяброў і партнёраў на полі і па-за ім. Гэта магчымасць выказаць салідарнасць праз спорт – будзем разам на трыбунах!
👍10
🏒 Упершыню за больш як 90 гадоў зборная ЗША вярнула сабе тытул найлепшай у свеце па хакеі.

У нядзелю ўвечары на арэне Avicii у Стакгольме каманда ЗША выйграла фінал чэмпіянату свету па хакеі-2025, перамогшы Швейцарыю з лікам 1:0 у авертайме. Гэта першае золата для амерыканцаў з 1933 года.

Праз 60 хвілін без закінутых шайб пераломны момант надышоў на 2-й хвіліне авертайму: Тэйдж Томпсан сам пракаціўся ад сваёй сіняй лініі і дакладным кідком з правага круга ўкідвання прынёс сваёй камандзе перамогу.

Чытайце падрабязнасці па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/zsha-znou-na-vyarshyni-svetu/
👍4🔥3
🏆 Мінскі СКА — гандбольная імперыя, якая праславіла Беларусь на ўвесь свет!

У 1980–90-я Мінскі СКА быў не проста спартыўным клубам — гэта была легенда, што стварала гісторыю сусветнага гандбола. У той час беларуская школа гандбола стала адной з наймацнейшых у свеце 🌍.

Каманда, што заваявала 6 Кубкаў еўрапейскіх чэмпіёнаў, 2 Кубкі кубкаў і 2 Суперкубкі Еўропы, узняла сцяг беларускага спорту на самую вяршыню.

СКА (Мінск) стаў сімвалам таго, што беларусы могуць быць лідэрамі ў гульнявых відах спорту на міжнароднай арэне, а беларускія гульцы - зоркамі сусветняй велічыні.

Спецыяльна ад Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці мы стварылі для вас трылогію пра найвялікшы беларускі спартыўны клуб у айчыннай гісторыі - СКА (Мінск).

📚 Гэта трылогія пра нацыянальны трыумф, гонар і спадчыну.

◾️Частка 1 — як ваенны клуб з беларускай сталіцы ператварыўся ў сусветны феномен.

https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-80-90/

◾️Частка 2 — зоркі СКА, перамогі, характары, і трэнеры-архітэктары поспеху.

https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-ch-2/

◾️Частка 3 — як гэтая спадчына да сённяшняга дня захавалася ў нашай самасвядомасці. Успаміны гульцоў і трэнераў.

https://bssf.eu/blog/minski-ska-lider-susvetnaga-gandbolu-ch-3/

📌 Гэта гісторыя не толькі пра гандбол. Гэта пра тое, кім мы ёсць. СКА — гэта прыклад, якім варта ганарыцца усім беларусам, бо гэта гісторыя поспеху планетарнага маштабу, які ствараўся простымі беларускімі людзьмі ў Мінску - сталіцы нашага краю. Гэта частка нашай нацыянальнай ідэнтычнасці, гонару, доказ, што беларускія атлеты здольныя на немагчымае.

Чытайце вялікі матэрыял у трох частках на сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.

Аўтары: Васіль Додзік, Ігнат Скарчэня, Яўген Заяц.
Дызайн: Oлена Дiя, Валянцін Гольдштэйн
Рэдактары: Аляксандр Апейкін, Валянцін Гольдштэйн
🔥5👍3
Ігар Беляўскі: «Навошта мне гуляць не за сваю краіну?»

Беларускі гандбаліст, разыгрываючы харвацкага «Загреба» і зборнай Беларусі падзяліўся сваім меркаваннем пра прапанову аб змене спартыўнага грамадзянства.

🗣️ «Мне прапанавалі харвацкі пашпарт, але я не гатовы да такога кроку. Хачу з беларускай зборнай дасягнуць высокіх вынікаў. Навошта мне гуляць не за сваю краіну? За зборную Харватыі дакладна гуляць не буду.»

📌 Поўнае інтэрв’ю з беларускім гульцом тут:

https://betnews.by/belorus-yarko-debyutiroval-v-lige-chempionov-i-interesno-ob-etom-rasskazal/
👍3🤡32
🤺 FIE дапусціла 40 нейтральных фехтавальшчыкаў з РФ і РБ да Чэмпіянату свету

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) апублікавала спіс 40 нейтральных спартсменаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі, дапушчаных да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Тбілісі (22–26 ліпеня).

Сярод іх – маёр арміі РФ Сафія Вялікая і іншыя расійскія фехтавальшчыцы, нягледзячы на рэкамендацыі МАК.

Ад Беларусі ў спісе:
⚔️ Шпага: Кацярына Пашарнёва, Аляксандра Цурская, Дзмітрый Рыкуноў, Марк Семаненка
⚔️ Шабля: Кацярына Рагачэўская, Яна Собаль, Сяргей Кісель, Сцяпан Коваль
⚔️ Рапіра: Дар’я Уласава, Уладзімір Бутэнка, Уладзіслаў Нікалюк, Ягор Рабцоў

📌 Таксама FIE дазволіла ўдзел гэтых спартсменаў у камандных спаборніцтвах, што супярэчыць рэкамендацыям МАК.
🤨8👍1🤡1
МАК схіляецца да допуску беларусаў на зімовую Алімпіяду-2026 - з умовамі.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) разглядае магчымасць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, што пройдуць у Мілане і Карціне-д’Ампеца.

📌 Як адзначыла кіраўніца МАК Кірсці Ковентры ў інтэрв'ю L'Équipe, рашэнне яшчэ не прынята, але, найбольш верагодна, будзе выкарыстаны аналагічны падыход, што і для Алімпіяды ў Парыжы-2024.

Гэта значыць:
- удзел у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў;
- без нацыянальных сцягоў, гімнаў і сімволікі;
- без спартсменаў, звязаных з ваеннымі структурамі ці адкрыта падтрымліваючых агрэсію.

На Алімпіядзе ў Парыжы-2024 удзельнічалі 17 беларусаў, якія выступалі ў 10 відах спорту і заваявалі 5 медалёў — усе без афіцыйнага прадстаўлення краіны.

МАК працягвае балансаваць паміж спартыўнымі прынцыпамі і геапалітычнай рэальнасцю.
🤬32😢2👍1😱1
Загінула Лаўра Дальмаер - алімпійская чэмпіёнка па біятлоне.

Лаўра Дальмаер — адна з найвялікшых біятланістак 2010-х, двухразовая алімпійская чэмпіёнка з Германіі, — знікла падчас паходу ў гарах Пакістана.

28 ліпеня яна трапіла пад камняпад. З-за складаных умоў надвор'я выратавальныя службы змаглі дабрацца да месца здарэння толькі на наступны дзень. Па выніках авіяпошуку Лаўру знайсці не ўдалося.

🔦 Пошукі працягваліся з дапамогай горных выратавальнікаў і альпіністаў, што знаходзяцца ў тым жа рэгіёне.

🎿 Дальмаер завяршыла спартыўную кар’еру ў 2019 годзе ва ўзросце 25 гадоў. За шэсць сезонаў на топ-узроўні яна заваявала:
– 2 залатыя і 1 бронзавую медаль на Алімпіядах,
– 7 залатых з 15 медалёў на чэмпіянатах свету,
– 53 п’едэсталы ў Кубку свету і «Вялікі крышталёвы глобус» у 2019 годзе.

Пасля завяршэння кар’еры Лаўра прысвяціла сябе альпінізму, стала прафесійным горным гідам і пакарыла Гімалаі.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Лаўры.
😢11
⚽️ Сяргей Капанец на волі — пасля 5 гадоў зняволення

Былы футбаліст Сяргей Капанец выйшаў на свабоду пасля 5 гадоў зняволення. Яго затрымалі 11 жніўня 2020 года — у разгар паслявыбарчых пратэстаў.

Яго абвінавацілі ў ўдзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі пратэстаў. На судзе, які не адпавядаў стандартам правасуддзя, Капанец сваёй віны не прызнаў.

У мінулым Сяргей выступаў у вышэйшай лізе Беларусі: за «Маладзечна» і «Камунальнік» (Слонім) у 1997–1998 гадах. Пасля завяршэння кар’еры працаваў у медыябізнесе, а таксама далучыўся да ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Сёння Сяргей зноў на волі — пасля амаль пяці гадоў, праведзеных за краты без справядлівага суду.

Мы віншуем Сяргея з вяртаннем і нагадваем: свабода спартсмена — гэта не пра вынік, а пра права быць чалавекам.
8🙏1
"...Однако, важно понимать, что гражданский протест спортсменов не родился за один день. Он зрел годами. События августа 2020 года стали только спусковым крючком, но само недовольство копилось задолго до этого - особенно в контексте кадровой политики в белорусском спорте.

Руководящие позиции в спортивной системе часто занимали не достойные профессионалы, а выходцы из силовых структур, представители госаппарата, лоялисты без реального авторитета в спортивной среде и родственники номенклатурной элиты. Это вызывало отторжение и демотивацию, ощущение несправедливости...".

🔥Читайте на сайте Белорусского фонда спортивной солидарности аналитический материал 👇

"АНТОЛОГИЯ СПОРТИВНОГО ПРОТЕСТА: что открытое письмо белорусских спортсменов дало обществу".

https://bssf.eu/antologiya-sportivnogo-protesta/
🔥10👍21💩1
Urgent: Anatol Kotau, BSSF International Coordinator, Reported Missing in Turkey.

For Immediate Release

The Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) calls on the international sports community and human rights organizations to urgently pay attention to the disappearance of Anatol Kotau, a prominent sports official and long-standing advocate for the rights of Belarusian athletes.

Anatol Kotau is currently Coordinator for International Relations of the Belarusian Sport Solidarity Foundation, former Secretary General of the National Olympic Committee of Belarus, and Deputy Director of the II European Games 2019 in Minsk. He also serves as a member of the Ethics Commission of the World Dance Sport Federation and is part of the Athletes for Freedom Foundation (USA) working group.

In recent years, Kotau has been at the forefront of defending the rights of Belarusian athletes, openly opposing the Lukashenko regime and its repressive practices. For his political and human rights activities, he was sentenced in absentia to 12 years in prison in Belarus.

On 21 August 2025, Anatol Kotau traveled to Istanbul, Turkey, on professional matters. Shortly after his arrival, contact with him was lost. His last known communications were that same day. Since then, his whereabouts remain unknown.

It is important to note that Kotau has been listed on wanted registers by both Belarusian and Russian authorities, which raises serious concerns about his safety and potential political persecution.

The Belarusian Sport Solidarity Foundation urges:

The international sports community, federations, and institutions to stand in solidarity with Anatol Kotau.

Human rights organizations and diplomatic actors to engage with Turkish authorities to ensure urgent investigation into his disappearance.

Kotau’s decades-long service in sport, his international standing, and his resolute devotion to athletes’ rights make his disappearance a matter of grave concern not only for Belarusian society, but for the global sports and human rights community.

For media inquiries, please contact:
Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF)
📧 [email protected]
📱 WhatsApp: +48 571 064 991

We kindly ask media outlets, sports organizations, and all supporters to share this information as widely as possible.
😱6😢42🤣2
🆘 ПАСЕ заклікала Турцыю высветліць абставіны знікнення Анатоля Котава

Гендакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па пытаннях кіравання і этыкі ў спорце Могэнс Енсэн выступіў з заявай у сувязі з паведамленнямі пра знікненне Анатоля Котава — міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF):

"Я выказваю глыбокую заклапочанасць знікненнем у Турцыі Анатоля Котава, паважанай асобы ў міжнароднай спартыўнай супольнасці".

Ён нагадаў, што Котаў прысвяціў шмат гадоў сваёй кар’еры прасоўванню справядлівасці ў спорце і абароне правоў спартсменаў.

📣 Енсэн заклікаў улады Турцыі прыняць усе неабходныя меры для пошуку Котава, забеспячэння яго бяспекі і высвятлення абставінаў знікнення. Таксама ён звярнуўся да міжнароднай спартыўнай і праваабарончай супольнасці, а таксама да дыпламатычных структур — захоўваць пільнасць і праявіць салідарнасць.

📍 Нагадаем, што 45-гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул 21 жніўня і перастаў выходзіць на сувязь у 21:28. Паводле інфармагенцтва IHA, ён мог вылецець у Трабзон, а адтуль — адплыць у Сочы на прыватнай яхце. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Жонка Котава падала заяву ў паліцыю Турцыі аб яго знікненні.

https://pace.coe.int/en/news/9989/pace-rapporteur-makes-an-urgent-appeal-for-the-safe-return-of-belarusian-sports-figure-anatol-kotau
👍101🤣1
❤️ Шатландскія заўзятары падтрымаюць беларускіх дзяцей перад матчам са зборнай Беларусі

Фанаты нацыянальнай зборнай Шатландыі не толькі падтрымліваюць сваю каманду, але і працягваюць традыцыю дабрачыннасці, якой ужо больш за 20 гадоў.

Tartan Army Sunshine Appeal накіруе £5000 у падтрымку арганізацыі Friends of Chernobyl’s Children West Lothian, якая дапамагае беларускім дзецям, пацярпелым ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

🗣️ «Нават калі нас не пускаюць на стадыён, мы ўсё роўна хочам дапамагаць», – кажуць арганізатары ініцыятывы.

👏 З пачатку 2000-х шатландскія заўзятары сабралі і ахвяравалі больш за £300 000 на дабрачынныя праекты па ўсім свеце — ад Афрыкі да Усходняй Еўропы.
👏3👍21
💪 Працягваецца збор на падтрымку і рэабілітацыю беларускага спартсмена пасля цяжкай траўмы.

Беларускі спартсмен, былы дабраахвотнік з пазыўным "Фенікс" -  майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы і шматразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным баі. Падчас сваёй дабраахвотніцкай місіі ва Украіне ў траўні 2023 года ён быў цяжка паранены.

⚡️ "Фенікс" перанёс тры клінічныя смерці і больш за 100 аперацый.

Сёння ён рыхтуецца вярнуцца ў прафесійнае жыццё ў якасці трэнера і інструктара. Два гады ён не мог працаваць.

🎯 Мэта збору - $2500. Гэтыя сродкі патрэбныя для таго, каб:

набыць неабходныя медыкаменты;

прадоўжыць курс рэабілітацыі;

вырашыць тэхнічныя пытанні, звязаныя з вяртаннем да працы і трэніровачнай дзейнасці.

🎙️ Ініцыятыву па зборы сродкаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» пракаментаваў дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін.

📌 Спасылка на збор тут:👇
https://www.facebook.com/donate/1468260937717433/

Калі кнопка Donate у Facebook недаступная, уключыце VPN і выберыце краіну з Еўразоны, ЗША або Канаду.
11👍2
Ізноў мы звяртаемся да Лігі чэмпіёнаў. І вось наш топ:

🥇 Магдэбург
🥈 Магдэбург
🥉 Магдэбург
🏅 астатнія

🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify
😁4🔥3👍1
У Савеце Еўропы возьмуць на кантроль справу аб знікненні Анатоля Котава.

Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Бьёрн Берге пад час сваёй прамовы на міжнароднай спартыўнай канферэнцыі Play the Game 2025 у фінскім Тампарэ.

У сваёй прамове Бьёрн Берге агучыў: "Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць з улікам таго, што Анатоль Котаў знік у таямнічых абставінах менш чым два месяцы таму. У Савеце Еўропы мы зробім усё магчымае — і шчыра спадзяюся, што яго знойдуць жывым і ў бяспецы".

Берге звярнуў увагу, што многія з прысутных памятаюць Анатоля Котава з мінулых канферэнцый, калі ён выступаў ад імя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Больш падрабязна можна прачытаць на сайце Савета Еўропы:

https://www.coe.int/en/web/portal/-/finland-play-the-game-conference-defends-democratic-debate-in-sports-even-when-uncomfortable-
5👍3
Падводзім вынікі старту сезона ў Германіі.

Паразмаўлялі пра

🔹 перспектывы “Мельзунгена” і “Райн-Лёвэн”
🔹 неспадзяваны ход “Гумерсбаха” і “Лемга”
🔹 стан “Кіля” і “Фленсбурга”
🔹 недахопы “Берліна” і бездакорнасць “Магдэбурга”

🎙 Слухайце на Youtube | Apple Podcasts | Spotify
6👍2
2025/10/21 21:32:35
Back to Top
HTML Embed Code: