Telegram Web Link
🌐 Прадстаўляем сайт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Шаноўны сябры, мы рады прадставіць вам новую інфармацыйную платформу нашай арганізацыі - www.bssf.eu

Платформа працуе не толькі як інфармацыйны рэсурс, але таксама дае магчымасці для правядзення фандрайзінгавых кампаній і збораў 🤝

⌨️Асобную ролю на сайце будзе адыгрываць раздзел "Блогі". Мы запрашаем усіх зацікаўленых аўтараў дасылаць вашыя матэрыялы і меркаванні для публікацыі на нашым сайце.

Таксама праз платформу сайта можна даслаць пытанне ці зваротную сувязь 🟢
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍1👏1😎1
⚽️ 7 лістапада ў Варшаве згуляе футбольны клуб “Дынама Мінск”! ⚽️

Упершыню за апошнія 6 гадоў беларускі клуб бярэ ўдзел ў групавым этапе еўракубкаў. Акрамя таго, клуб будзе гуляць матч у Варшаве – адным з цэнтраў беларускай эміграціі.

Матч Лігі Канферэнцый пройдзе паміж “Легіяй” і “Дынама Мінск”.

📆 7 лістапада, 2024

19:45

📌 Stadion Miejski Legii Warszawa im. Marszałka J. Piłsudskiego, Варшава

Мы запрашаем усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, прыйсці на матч! Гэта ўнікальная магчымасць для беларусаў замежжа сабрацца ў адным месцы і адсвяткаваць футбольную падзею 🏟️

Пойдзеце на гульню? Пішыце ў каментарах! 👇
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥5👍1👏1🤡1
🕊 Падтрымайце беларускага героя: дапамажыце чэмпіёну аднавіцца і павярнуцца да паўнавартаснага жыцця

Фонд Athletes for Freedom амаль завяршыў збор сродкаў для падтрымкі беларускага спартоўца, чэмпіёна Еўропы па рукапашным баі, майстра спорту міжнароднага класа і майстра Беларусі.

❗️Дзякуючы неабыякавам беларусам з неабходных 3000$ засталося сабраць меньш за 250$!

У 2020 годзе беларускі спартовец падтрымаў дэмакратычны рух у Беларусі, а вясной 2022 года добраахвотна накіраваўся абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. У маі 2023 года, змагаючыся пад Бахмутам, спартовец атрымаў цяжкае раненне, быў на мяжы жыцця і смерці, і зараз праходзіць працяглую рэабілітацыю ў Польшчы.

На яго аднаўленне патрабуюцца значныя сродкі, а з-за часовай страты працаздольнасці ён не можа зарабляць на жыццё сваім рамяством. Сродкі пойдуць на тое, каб дапамагчы яму вярнуцца да нармальнага жыцця, аплаціць жыллё і бытавыя выдаткі на некалькі месяцаў.

Засталося зусім трохі!

🔗 Вы можаце зрабіць ваш данат праз Фэйсбук і падзяліцца зборам з вашымі сябрамі па спасылцы:

https://www.facebook.com/donate/832207325560421/

❗️Калі вы знаходзіцеся ў краіне, дзе ў Фэйсбуку недаступная функцыя "Donate", вы можаце зрабіць ваш донат уключыўшы VPN і выбраўшы адну з краін зоны
👍101
⚽️ Сборная Беларусі па футболе перамагла каманду Люксембурга.

Гэта першая перамога беларускай каманды ў сезоне.

Матч Лігі нацый прайшоў учора, 8 верасня, у Люксембурге. Першы і апошні ў матчы мяч забіў на 76-й хвіліне Валерый Грамыка. Адзначым, што гэта быў увогуле першы гол зборнай Беларусі за 6 матчаў.

Змяніць становішча Люксембург не змог, і гульня скончылася з лікам 1:0 і перамогай Беларусі.

🇧🇾 Беларусаў падтрымлівалі і на трыбунах — падчас трансляцыі можна было заўважыць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг (чырвона-зялёны там таксама быў).

Зараз у турнірнай табліцы беларусы займаюць першае месца — за дзве сустрэчы яны набралі 4 бала. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам:

2) Паўночная Ірландыя — 3 (1)
3) Балгарыя — 1 (1)
4) Люксембург — 0 (2)

🏟 Пераможца паднімецца ў дывізіён B, а каманда, якая фінішуе другой, атрымае шанец пазмагацца за гэта ў стыкавых матчах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7😁1
⚽️ Прычыны крызісу ў беларускім футболе — меркаванне Аляксандра Апейкіна

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін падзяліўся разгорнутым меркаваннем датычна белфутбола і прычынаў ягонага крызіснага становішча на дадзены момант.

🗣У сваёй суверэннай гісторыі беларускі футбол на ўзроўні нацыянальнай каманды яшчэ не дасягнуў сур’ёзных вяршыняў. Нацыянальная зборная яшчэ ні разу на вялікія спаборніцтвы не прабівалася. Такія краіны як Эстонія, Латвія ці Ісландыя выходзілі на топ-турніры, і паказвалі прыстойны футбол.

🗣У чым прычына, чаму краіна, дзе насельніцтва складае 300 тыс.чалавек, перамагае, а Беларусь, маючы больш 9 млн., не можа? 

🔗 Чытайце матэрыял цалкам у радзделе «Блогі» на афіцыйным сайце БФСС па спасылцы ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4👍3
🤾 Заклікаем паслухаць новы беларускамоўны падкаст пра гандбол «Сведкі левай рукі Гідсэля»!

“Сведкі левай рукі Гідсэля” — гэта новы падкаст на беларускай мове пра галоўныя падзеі ў еўрапейскім і сусветным гандболе ад экс-журналістаў Івана Сапегі і Ірыны Целяпнёвай.

Вось што пішуць аўтары:

🗣Сёння стартуе 32-гі сезон Лігі чэмпіёнаў, а мы прадстаўляем першы выпуск нашага падкасту, з якога вы даведаецеся:

📌 хто зможа адабраць тытул у “Барселоны”,
📌 чаго мы чакаем ад “Фрэдэрысіі”,
📌 калі нарэшце пашчасціць “ПСЖ”,
📌 чаму “Пік” — новы галоўны клуб Венгрыі,
і шмат-шмат іншага!


Паслухаць падкаст можна на любой зручнай вам платформе па спасылцы 🎙

А падзякаваць аўтарам можна сваёй падабайкай і падпіскай на сацсеткі ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6
Прадстаўнік БФСС Анатоль Котаў узяў удзел у Эканамічным форуме ў Карпачы.

Эканамічны форум — адна з галоўных падзей такога тыпу ў Цэнтральнай Еўропе, якая надае пляцоўку для сустрэч найбольш важных дзеячаў са свету палітыкі, бізнесу, СМІ, навукі і культуры.

🗣 Сёлета амаль 6000 чалавек пацвердзілі сваю прысутнасць у Карпачы і прынялі ўдзел у амаль 600 панэлях, дэбатах, дыскусіях, сустрэчах з аўтарамі і прэзентацыях.

Анатоль Котаў, кіраўнік міжнароднага дэпартаменту Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, удзельнічаў у адной з панэльных дыскусій на тэму прапаганды і беларускага грамадства.

Вось да якіх вынікаў прыйшлі спецялісты:

🗣Па выніках сацыялагічных апытанняў быў праведзены аналіз таго, наколькі беларускае грамадства паддаецца прапагандзе. На гэтым фоне спартовая супольнасць у Беларусі аказалася найбольш устойлівай і эфектыўна супраціўляецца ўплыву прапаганды.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6
🥅 Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць з Беларуссю ў Еўралізе.

Пра гэта паведаміла мясцовая федэрацыя футбола. Як сцвярджаецца, зборная Эстоніі яшчэ да лёсавання прыняла такое рашэнне.

Матч 1/4 Суперфіналу Еўралігі павінен быў прайсці сёння ў 13:45. Такім чынам, беларуская каманда аўтаматычна прайшла ў паўфінал.

З заявай таксама выступіў брамнік Эстоніі Каспар Котэр:

🗣Калі супернікам будзе Беларусь, мы дамовіліся з камандай, што не будзем гуляць. Мы выстраімся ў шэраг, гучна праспяваем гімн Эстоніі, а затым пакінем поле. Мы на 100% згодны з рашэннем па нядопуску зборнай РФ.

На дадзены момант беларуская каманда займае восьмае месца ў свеце і чацвёртае ў Еўропе ў рэйтынгу зборных пляжнага футбола.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍1
🥉 Зборная Беларусі па пляжным футболе выйграла бронзу Еўралігі 🥉

У гэтую нядзелю, 15 верасня, зборная Беларусі сустрэлася з Іспаніяй у барацьбе за 3 месца.

Гульня завяршылася перамогай беларусаў з лікам 6:1 — мячы забілі Анатоль Рабко, Уладзімір Усціновіч і Арцемій Дрозд (дубль), Алег Гапон і Іван Канстанцінаў.

У фінал беларусы не трапілі з-за паразы партугальцам з лікам 3:7.

Нагадаем, раней, у 1/4 Суперфіналу Еўралігі, гуляць з беларусамі адмовіліся эстонцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤮3👍1
Збор для беларускага спартоўца закрыты! 💪

Фондам Athletes for Freedom быў арганізаваны збор на падтрымку беларускага спартоўца, чэмпіёна Еўропы па рукапашным баі, які атрымаў цяжкае раненне пад Бахмутам у траўні 2023, калі ў якасці добраахвотніка абараняў Украіну.

Зараз спартовец праходзіць працяглую рэабілітацыю, бо літаральна апынуўся на мяжы жыцця і смерці.

Сабраныя сродкі дапамогуць байцу аплаціць жыллё і бытавыя выдаткі на некалькі месяцаў, а таксама вярнуцца да нармальнага жыцця.

🙌 Мы выказваем шчырую падзяку кожнаму, хто зрабіў данат і падтрымаў беларуса! Ваш унёсак неацэнны!

Таксама вялікі дзякуй тым, хто дапамог распаўсюдзіць інфармацыю пра байца і збор у сацыяльных сетках 🤝

Вы яшчэ можаце падтрымаць матэрыяльна беларускага героя па спасылцы ⬅️

Разам пераможам!
🔥5👍41
«Часовая адліга ў адносінах Беларусі і Польшчы. Чаго чакаць далей?»

Чытайце чарговы матэрыял выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна наконт польскай палітыкі датычна Беларусі.

🗣Калі Польшча верне амбасадара ды ўвесь аб’ём консульскіх паслугаў у Беларусі, адновіць чыгуначнае спалучэнне ды адкрые памежныя пераходы – гэта будзе сур’ёзны крок насустрач беларусам, ды аплявуха Маскве. Пытанне ў тым, што некалькі правільных захадаў дээскалацыі між Польшчай ды Беларуссю можа адкрыць прастору для шэрагу важнейшых зрухаў у поўным разрульванні міграцыйнай праблемы, пашырэнні амністыі, вяртанні нацыянальна-культурніцкіх праектаў, паляпшэнні эканамічных стасункаў і найперш для жыхароў памежных тэрыторыяў, якія цяпер проста стогнуць бяз гандлю.

🗣Адэкватныя дзеянні заходніх суседзяў даюць магчымасць кіраўніцтву Беларусі дыстанцавацца ад Масквы, уносяць баланс. Як бачыцца, шэраг польскіх палітыкаў маюць галаву на плячах, і разумеюць, што ў Беларусі досыць складаная сітуацыя, і дурное вонкавае ўмяшанне абавязкова скарыстае РФ.

🔗 Жадаеце прачытаць артыкул цалкам? Пераходзьце па спасылцы на афіцыйны сайт Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏6👍1🤮1
❤️ 17 верасня ў гісторыі: Дзень уз'яднання Беларусі

17 верасня — гэта значная дата ў гісторыі сучаснай Беларусі. У гэты дзень у 1939 годзе адбылася важная падзея: савецкія войскі перасеклі ўсходнюю мяжу Польшчы, што стала пачаткам уз'яднання тэрыторый Заходняй Беларусі з БССР (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). Гэтая падзея завяршыла шматгадовы падзел беларускіх земляў, які існаваў з канца XVIII стагоддзя пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.

🔥 Сёння гэты дзень нагадвае нам пра складаную і шматслойную гісторыю нашай краіны, пра выпрабаванні, якія праходзіла Беларусь на шляху да адзінства і незалежнасці.

17 верасня абвешчана беларускімі ўладамі афіцыйным дзяржаўным святам і адзначаецца як Дзень народнага адзінства.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5👎4🤬2🤮2
❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае падтрымку пацярпелым ад шторма “Барыс” у Цэнтральнай Еўропе.

Дарагія сябры і прыхільнікі,

З цяжкім сэрцам мы назіраем за разбуральнымі наступствамі шторма “Барыс” у Цэнтральнай Еўропе. Шторм нанёс шырокія разбурэнні ў Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Чэхіі, Славакіі і Польшчы, пакідаючы многія мястэчкі ў адчаі і патрэбе дапамогі.

Для нас разбуральны ўплыў на Польшчу, асабліва на рэгіён Уроцлава, мае глыбокі рэзананс. Польшча стала не проста суседняй краінай, а прытулкам і новым домам для многіх беларусаў, якія ўцякалі ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі. У гэты цяжкі час мы адчуваем моцны абавязак падтрымаць людзей, якія праявілі да нас такую дабрыню і салідарнасць.

У адказ на гэтую катастрофу мы рыхтуемся распачаць збор сродкаў для дапамогі ў аднаўленні ў найбольш пацярпелых раёнах. Дэталі гэтай ініцыятывы будуць абвешчаны ў бліжэйшы час. Мы заклікаем нашых прыхільнікаў і шырэйшую міжнародную супольнасць падтрымаць гэтую справу, калі кампанія будзе афіцыйна запушчана.

Гэта момант для дэманстрацыі нашых агульных каштоўнасцей салідарнасці і падтрымкі. Людзі Польшчы стаялі побач з намі ў цяжкія для нас часы, і цяпер мы павінны зрабіць тое ж самае для іх. Мы заклікаем неабыяквых беларусаў далучыцца да дапамогі ў ліквідаціі наступстваў стыхыі, дапамагаць валанцёрам і ратавальным службам!

З павагай,

Каманда Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці
👍9
❗️Уроцлаў пад вадой: беларусы і польскія спартсмены змагаюцца са стыхіяй разам

Наш сябар Яўген Мазура, былы дырэктар хакейнага клубу "Лакаматыў" і ўладальнік салона прыгажосці ва Уроцлаве, разам з футбалістамі каманды "Шлёнск Уроцлаў" і іншымі валанцёрамі далучыўся да абароны горада ад падтаплення.

🔗 Чытайце падрабязнасці на афіцыйным сайце Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці па спасылцы ⬅️
🔥84
❤️ 😜 Ушанаванне бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня": сімвалаў беларускай стойкасці

Сёньня мы ўшаноўваем бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" — сімвалы, якія сталі увасабленьнем сапраўднага духу беларускага народу — нашай сілы, еднасьці і нястомнага імкненьня да свабоды. Яны былі афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўных сімвалаў 19 верасня 1991 года, калі Беларусь атрымала суверэнітэт пасля распаду СССР, і ператварыліся ў знакі новага пачатку, новай старонкі для нацыі, якая крочыць да святла незалежнасці.

Але гісторыя бел-чырвона-белага сцяга глыбей. Упершыню створаны ў 1918 годзе, падчас нядоўга існаваўшай Беларускай Народнай Рэспублікі, яго яркі дызайн — чыста белы, з шырокай чырвонай паласой, якая праходзіць па цэнтры — адлюстроўвае цэльнасць, мужнасць і мірныя памкненні нашага народа. Гэта не проста сцяг, гэта напамін пра тое, хто мы ёсць і тыя каштоўнасці, якія мы шануем.

Аднак у 1995 годзе нацыянальныя сімвалы былі заменены праз рэферэндум на дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг ды новы дзяржаўны герб. Бел-чырвона-белы сцяг і "Пагоня" страцілі статус дзяржаўных сімвалаў, але замацавалі сваю сакральную ролю ў якасці сімвалаў гістарычных і нацыянальных.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці вызнае бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" важнай часткай нашага мінулага і спадзяецца на вартанне гэтых сімвалаў у будучыні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍1👏1
❗️Расейскіх футбалістаў у складзе мінскага «Дынама» могуць не пусціць у Польшчу.

Праблемы з гасцявым матчам Лігі канферэнцый супраць «Легіі» могуць узнікнуць у Данілы Кулікова і Ігара Школіка. Пра гэта паведамілі РБК:

🗣У камандзе гуляюць два расійскія футбалісты — апорны паўабаронца Даніла Кулікоў і цэнтральны хаўбек Ігар Школік. Вялікая верагоднасць, што іх не пусцяць у Польшчу для ўдзелу ў матчы. Расейскім спартоўцам з пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне не раз забаранялі ўезд у Польшчу, а таксама не пускалі на борт польскіх авіякампаній, нягледзячы на ​​набыты білет. Могуць узнікнуць праблемы і з уездам у Фінляндыю.

Матч мінскага «Дынама» супраць польскай «Легіі» адбудзецца ўжо 7 літапада.

Гэта ўпершыню за апошнія 6 гадоў, калі беларускі клуб бярэ ўдзел ў групавым этапе еўракубкаў.

📆 7 лістапада, 2024
19:45
📌 Stadion Miejski Legii Warszawa im. Marszałka J. Piłsudskiego, Варшава
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8
🆘 Дапаможам Польшчы пасля шторму «Барыс» 🆘

Шторм “Барыс” выклікаў разбуральныя паводкі па ўсёй Цэнтральнай Еўропе. Таксама моцна пацярпелі паўднёва-заходнія рэгіёны Польшчы, уключаючы Ўроцлаў і прылеглыя раёны ды мястэчкі. Многія польскія сем’і страцілі свае дамы і маёмасць, іх чакае доўгі шлях да аднаўлення. 

Як арганізацыя, заснаваная на салідарнасці і ўзаемападтрымцы, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці імкнецца рэагаваць на любыя грамадскія выклікі. Мы аказвалі падтрымку беларускаму грамадству пасля мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, падтрымлівалі ўкраінскі народ пасля расейскага ўварвання ў лютым 2024 года, а сёння лічым сваім абавязкам выказаць салідарнасць з Польшчай, якая пацярпела ад стыхіі.

❗️Таму мы пачынаем кампанію па збору сродкаў, каб аказаць непасрэдную падтрымку людзям Польшчы ў крытычнай сітуаціі.

Сродкі, сабраныя ў рамках гэтай кампаніі, пойдуць непасрэдна на падтрымку муніцыпальных бюджэтаў гарадоў, якія найбольш пацярпелі ад шторму, такіх як Уроцлаў, Валбжых, Легніца, Клодзка і іншыя.

Вашы ахвяраванні дапамогуць забяспечыць:

🔺 Часовы прытулак для перамешчаных сем’яў;
🔺 Ежу і чыстую ваду для тых, хто мае патрэбу;
🔺 Медыкаменты для параненых і пацярпелых;
🔺 Намаганні па аднаўленні дамоў і інфраструктуры
.

Кожны ўнёсак дапаможа аднавіць жыццё сем’яў у гэтых рэгіёнах.

🔗 Даслаць данат можна праз платформу БФСС па спасылцы:

https://bssf.eu/padtrymka-polchshy-barys/
🔥6👏4👍2👎21💩1
Санкцыі да “Белавія” — справядлівае пакаранне ці памылковая недарэчнасць?

Чытайце новы матэрыял ад выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна:

🗣Закрануць тэму санкцый у дачыненні да кампаніі “Белавія” прымусіла апошняя гісторыя з “пакутнікам рэжыму” Раманам Пратасевічам, які нядаўна цудоўна адпачываў на дарагім курорце ў Дубаях.

🗣Нагадаем гэтую гісторыю, бо дагэтуль маем суцэльны туман у пытанні, якое павінна штодня гучаць ад нацыянальных палітыкаў, бо наяўнасць авіяспалучэння з еўрапейскім краінамі – гэта прамы інтарэс беларускага народа. Аднаўленне пасажырскага трафіку людзей з Беларусі ў еўрапейскія сталіцы можа сур’ёзна змяніць стаўленне беларусаў да ЕС і еўрапейскай інтэграцыі, якое значна пахіснулася апошнім часам з-за неабгрунтаваных санкцый і несправядлівай ізаляцыі. Таксама карыстаючыся бязвізам у Беларусь можа вярнуцца шырокі паток турыстаў з краін ЕС і зацікаўленых прадстаўнікоў еўрапейскага бізнесу.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ ПА СПАСЫЛЦЫ:

🔗 https://bssf.eu/blog/sankczyi-da-belaviya/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8🤮1
🕯Памёр 18-ці гадовы беларускі футбаліст Фёдар Паланейчык.

Пра гэта паведамілі ў БДУ:

🗣Учора ўначы не стала футбаліста нашай каманды Фёдара Паланейчыка. Нашы спачуванні бацькам і блізкім Фёдара, а таксама ўсім, хто з ім быў знаёмы і на футбольным полі, і ў звычайным жыцці. 

🗣Сіл вам і здароўя перажыць такую страту. Мы будзем памятаць Фёдара як таленавітага і яркага футбаліста, як добрага і жыццярадаснага чалавека.

Фёдар выступаў за юнацкія каманды «Мінска», апошнім клубам быў БДУ з Д3.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢52
🔥World Athletics прызнаў вынік Вольгі Мазуронак у якасці нацыянальнага рэкорда Беларусі на марафонскай дыстанцыі.

22 чэрвеня на Grandma's Marathon у Дулуце (ЗША) беларуская атлетка Вольга Мазуронак паказала вынік 2:23:52.

Яе вынік апынуўся на 2 секунды хутчэй за папярэдні нацыянальны рэкорд, які яна ўсталявала ў 2016 годзе падчас Лонданскага марафону.

Цікава адзначыць, што траса ў Дулуце не адпавядае патрабаванням для прызнання сусветных рэкордаў, паколькі прамая адлегласць паміж стартам і фінішам перавышае 50% ад марафонскай дыстанцыі.

Аднак пры ўсталяванні нацыянальных рэкордаў і нарматываў, згодна з правіламі World Athletics, гэта не ўлічваецца. Адзіная ўмова — розніца ў вышыні паміж стартам і фінішам не павінна перавышаць 42 метры. У Дулуце гэты паказчык складае 34 метры.

Віншуем Вольгу з новым дасягненнем! 💪
🔥10👍2
2025/10/25 17:22:47
Back to Top
HTML Embed Code: