⚽️ Запрашаем далучыцца да «III Кубка Івуліна» ў Варшаве!
19 кастрычніка пройдзе ўжо трэці «Кубак Івуліна»
У 2022 годзе беларусы арганізавалі гэты турнір у знак салідарнасці з Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітвязняў, якія апынуліся ў беларускіх турмах.
Тады ў самым першым турніры кубак заваявала каманда Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.
🗣 Год таму «Саша выйшаў», але колькасць палітвязняў не паменшылася.
🗣 Зараз людзей пачалі выпускаць па памілаваннях, але ў цэлым сітуацыя не мяняецца. У Беларусі па-ранейшаму мінімум 1320 палітвязняў.
🗣 І калі ў 2022 годзе, знаходзячыся за дротам, я стаў чэмпіёнам калоніі па міні-футболе, то цяпер «жоўтабірачным» забаронена нават набліжацца да пляцоўкі. Таму мы будзем гуляць за іх. Гучыць пафасна, але калі знаходзішся там, неверагодна прыемна атрымліваць весткі, што пра цябе памятаюць тут.
Зарэгістрыравацца як каманда на спаборніцтвы можна па спасылцы:
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeLXX3RKphyzBiNRYbMB_HOTDMFHIcj_GZXT5hBEQ8xjwZtow/viewform
19 кастрычніка пройдзе ўжо трэці «Кубак Івуліна»
У 2022 годзе беларусы арганізавалі гэты турнір у знак салідарнасці з Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітвязняў, якія апынуліся ў беларускіх турмах.
Тады ў самым першым турніры кубак заваявала каманда Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.
Зарэгістрыравацца як каманда на спаборніцтвы можна па спасылцы:
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeLXX3RKphyzBiNRYbMB_HOTDMFHIcj_GZXT5hBEQ8xjwZtow/viewform
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤2
🤾 Аляксандр Бачко, лідэр каманды-навічка гандбольнай Betera-суперлігі, шчыра выказаўся пра беларускі гандбол:
🎙Чаму толькі ўсе былыя гандбалісты рвуцца ў трэнеры? Іншых работ нібыта няма. Мэнэджары, піяр-менеджэры і гэтак далей.
🗣 Ну, назавіце мне хоць аднаго такога. Няма ў нас падобных пасад. Ёсць хіба што спартовыя дырэктары, але ўсё разумеюць, хто ў камандзе вырашае пытанні. У клубаў на маркетынг няма бюджэту. Ці ён ёсць, але вельмі маленькі. Я ўжо не кажу пра трансферы. У каманды проста збіраюцца тыя, хто пад рукой.
🗣 Маркетынг патрэбен у першую чаргу спонсару, ён павінен бачыць аддачу ад укладзеных сродкаў. Не толькі вынік, але і актыўнасць у сацыяльных сетках, забітыя пад завязку трыбуны.
🗣 У нас іншая сістэма — клубы падтрымліваюцца дзяржавай, што, дарэчы, зусім нядрэнна. Але менеджэры, якія будуць хадзіць па спонсарах і прапаноўваць нейкія ўзаемавыгадныя варыянты супрацоўніцтва, такім камандам не патрэбныя.
Вялікае інтэрв’ю з Аляксандрам Бачко пра беларускі гандбол, заробкі гандбалістаў, сваю новую каманду і іншае — па спасылцы:
🔗 https://betnews.by/poslednij-iz-mogk-ya-za-esli-klub-nazovut-v-chest-mironovicha/
🎙Чаму толькі ўсе былыя гандбалісты рвуцца ў трэнеры? Іншых работ нібыта няма. Мэнэджары, піяр-менеджэры і гэтак далей.
Вялікае інтэрв’ю з Аляксандрам Бачко пра беларускі гандбол, заробкі гандбалістаў, сваю новую каманду і іншае — па спасылцы:
🔗 https://betnews.by/poslednij-iz-mogk-ya-za-esli-klub-nazovut-v-chest-mironovicha/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9
❗️Падтрымаем беларускага шахматыста Уладзіслава Кавалёва для удзелу у Чэмпіянаце Еўропы 2024❗️
Уладзіслаў, беларускі гросмайстар з цвёрдай дэмакратычнай пазіцыяй, зараз рыхтуецца да індывідуальнага Чэмпіянату Еўропы па шахматах 2024 года ў Петравацы, Чарнагорыя, які пройдзе ў лістападзе гэтага года.
Яго спартыўная мэта — кваліфікавацца на прэстыжны Кубак свету па шахматах. Зараз Уладзіслаў сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі ў эміграцыі, яму складана самастойна пакрываць падрыхтоўкі і удзел у такіх буйных міжнародных турнірах. Таму Уладзіслаў звяртаецца да грамадскасці за необходнай падтрымкай.
Спартоўцу патрэбна 2000$ на аплату праезду, пражывання, харчавання і турнірных збораў для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы, які будзе працягвацца з 7 па 20 лістапада ў Чарнагорыі.
Кожны ўклад дапаможа Уладзіславу спаборнічаць на сусветнай арэне!
🎯 Вы можаце падтрымаць удзел Уладзіслава у Чэмпіянаце Еўропы! Зрабіце данат праз збор на фэйсбуке ці ў інстаграме альбо распавядзіце пра гэты збор сваім знаёмым:
1. Праз Facebook: https://www.facebook.com/donate/1051114396184058/
2. Праз Instagram: https://www.instagram.com/p/DAbYpENs-Pk/?igsh=cmRiYTBlbm5sZm5n
Калі вы не бачыце кнопку "Ахвяраваць" на старонцы збора, уключыце VPN з геалакацыяй ЗША, Канада ці зоны валюты еўра.

❤8👍2
⚡️«Шахматы — гульня для ўсіх» — беларускі гросмайстар Валерый Казакоўскі арганізуе нетыповы квіз у Вільні.
🇱🇹 Запрашаем далучыцца да квізу ў Вільні, Літва!
Квіз з «каляшахматнымі» пытаннямі пройдзе 2 кастрычніка ў віленскай прасторы CreateCulture Space, пачатак у 18:30.
Для ўдзелу неабавязкова ведаць нават базавыя правілы шахмат: пытанні разлічаныя на ўніверсальную логіку і эрудыцыю.
👦 Вітаецца ўдзел з дзецьмі: нават калі пытанні квіза ім будуць давацца складана, яны ў любы момант змогуць перамясціцца на суседнюю прастору і паўдзельнічаць у трэніроўцы па шахматах для дзяцей.
❗️Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная — патрэбна рэгістравацца.
Вы можаце рэгістравацца як цэлай камандай (ад 2 да 8 чалавек), так і самастойна (далучыцца да іншай каманды можна будзе на месцы). Калі ж вам цікавыя шахматы ў больш класічным фармаце і вы жадаеце паспрабаваць трэніроўкі з гросмайстрам на беларускай, англійскай ці рускай мовах, пішыце @Experience_Chess.
Валерый Казакоўскі дзеліцца:
🗣 У дзяцінстве я заняўся шахматамі ў якасці хобі, а потым гэтае «хобі» зацягнулася на 17 гадоў ды штодзень прыносіць мне усё болей задавальнення. Дадаткова я натхняюся тым, што мае вучні і вучаніцы так захопленыя працэсам, што нават трэнды ТыкТока, якія абмяркоўваюць пагодкі, не надта для іх цікавыя — а гэта моцны паказчык у наш час! Захапляюся і дарослымі аматарамі, якія знаходзяць магчымасці сумяшчаць заняткі і турніры нават з працай на поўны дзень. Я ахвотна ўлюбляю ў шахматы новых людзей, таму буду рады і вашым лістам.
Квіз дапамагаюць ладзіць ініцыятыва TLUMACH, арганізацыя «ІншыЯ» і прастора CreateCulture Space.
📅 2 кастрычніка
⏰ 18:30 па Вільне
📍CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
🇱🇹 Запрашаем далучыцца да квізу ў Вільні, Літва!
Квіз з «каляшахматнымі» пытаннямі пройдзе 2 кастрычніка ў віленскай прасторы CreateCulture Space, пачатак у 18:30.
Для ўдзелу неабавязкова ведаць нават базавыя правілы шахмат: пытанні разлічаныя на ўніверсальную логіку і эрудыцыю.
👦 Вітаецца ўдзел з дзецьмі: нават калі пытанні квіза ім будуць давацца складана, яны ў любы момант змогуць перамясціцца на суседнюю прастору і паўдзельнічаць у трэніроўцы па шахматах для дзяцей.
❗️Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная — патрэбна рэгістравацца.
Вы можаце рэгістравацца як цэлай камандай (ад 2 да 8 чалавек), так і самастойна (далучыцца да іншай каманды можна будзе на месцы). Калі ж вам цікавыя шахматы ў больш класічным фармаце і вы жадаеце паспрабаваць трэніроўкі з гросмайстрам на беларускай, англійскай ці рускай мовах, пішыце @Experience_Chess.
Валерый Казакоўскі дзеліцца:
Квіз дапамагаюць ладзіць ініцыятыва TLUMACH, арганізацыя «ІншыЯ» і прастора CreateCulture Space.
📅 2 кастрычніка
⏰ 18:30 па Вільне
📍CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥6🔥5👏2❤1👍1
💪 Віншуем з Днём спартыўнай салідарнасці!
Штогод 30 верасня мы адзначаем Дзень спартыўнай салідарнасці. Менавіта ў гэты дзень у 2020 годзе была затрыманая беларуская спартоўка, вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка. Шматлікія атлеты ў той дзень выказалі пратэст. Сталічны гандбольны клуб "Віцязь" у знак салідарнасці з затрыманай баскетбалісткай адмовіўся выйсці на матч чэмпіянату Беларусі супраць магілёўскага клуба "Машэка".
Тады гэтая падзея аб’яднала ўсю спартыўную супольнасць Беларусі. Каб падтрымаць Алену і выказаць салідарнасць з усімі, хто змагаецца за справядлівасць, спартоўцы стварылі некалькі буйных грамадскіх ініцыятыў і кампаній для абароны правоў чалавека і Алімпійскай хартыі.
Спорт — гэта не толькі перамогі і рэкорды, але і каштоўнасці, якія мы ўсе падзяляем: салідарнасць, чэсная барацьба, павага да грамадзянскіх правоў і смеласць 🙌
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зычыць сёння ўсім здароўя, аб'яднання і жыццёвых перамог!

❤11👍1
🥇Беларус Раман Адамовіч заняў першае месца ў забеге на 10 км на Варшаўскім марафоне.
29 верасня ў Польшчы прайшоў 46-й Nationale-Nederlanden Варшаўскі марафон. Гэта адзін з найбуйнейшых марафонаў краіны.
Удзел узялі больш за 1000 бегуноў з розных краін. Сярод іх — таксама беларусы і ўкраінцы.
Пераможцай забегу на 10 кіламетраў стаў беларус Раман Адамовіч, які фінішыраваў з часам 30 хвілін 30 секунд. Раман выступіў пад нейтральным сцягам.
На асноўным 42-кіламетровым марафоне перамогу сярод мужчын заваяваў прадстаўнік Венгрыі Левентэ Шэмерэй, сярод жанчын — украінка Вольга Ніжнік.
🎉 Віншуем Рамана з выдатным дасягненнем і зычым поспехаў надалей!

👍10
⚽️ Футбольны клуб «Пагоня» шукае новых гульцоў!
«Пагоня» — гэта футбольны клуб беларускай дыяспары ў Варшаве. Каманды клуба выступаюць у розных аматарскіх турнірах, а таксама ў Кубку Польшчы.
Зараз хлопцы запрашаюць на прагляд у сваю каманду, дзе вы можаце паказаць сваю майстэрства!
📆 4 красавіка, пятніца
⏰ 18:45
📍 Sosnkowskiego 3 (Ursus), Варшава
Задаць свае пытанні клубу і даведацца падрабязней можна па спасылцы:
🔗 https://www.instagram.com/bkspahonia/
«Пагоня» — гэта футбольны клуб беларускай дыяспары ў Варшаве. Каманды клуба выступаюць у розных аматарскіх турнірах, а таксама ў Кубку Польшчы.
Зараз хлопцы запрашаюць на прагляд у сваю каманду, дзе вы можаце паказаць сваю майстэрства!
📆 4 красавіка, пятніца
Задаць свае пытанні клубу і даведацца падрабязней можна па спасылцы:
🔗 https://www.instagram.com/bkspahonia/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9❤3
🤾 Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, нечакана раскрытыкаваў адток беларускіх гульцоў у Расею.
Шматгадовы старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў выказаўся пра частыя пераходы беларускіх гандбалістаў у расейскія клубы:
🗣 Вядома, хацелася б, каб мясцовыя органы ўлады лепш працавалі, таму што ўсе бюджэты ў іх, а ў нас Расея паглынае гульцоў.
🗣 Мы ў гэтым плане ўжо напісалі адпаведны ліст і ў Міністэрства спорту, таму што мы не хочам за бясцэнак аддаваць нашых гандбалістаў. Хочацца, каб яны гулялі ўсё ж такі ў беларускіх клубах, і найлепшыя гульцы радавалі мясцовых заўзятараў, а не замежнікаў.
Крыніца: sport5.by
Шматгадовы старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў выказаўся пра частыя пераходы беларускіх гандбалістаў у расейскія клубы:
Крыніца: sport5.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁5👍1👏1
📖 Віталь Кутузаў: гісторыя поспеху ад Пінска да Еўропы
У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе "У патоку "Хвалі'" вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў дзеліцца ўнікальным вопытам. Ён распавядае пра свой шлях ад простага хлопца з Пінска да гульні ў вядучых клубах Еўропы.
Узгадваюцца тыя еўрапейскія каманды, дзе выступаў наш зямляк – “Мілан”, “Спортынг”, “Авеліна”, “Сампдорыя”, “Парма”, “Піза”, “Бары”.
🗣 Кожная трэніроўка – гэта падзея, запал, рызыка, натхненьне, гэта адчуваньне таго, што менавіта зараз ты на сваім месцы, і ў цябе няма больш аніякіх жаданьняў, акром як бяз перапынку трэніравацца ды гуляць, на поўніцу насалоджвацца любым імгненьнем, праведзеным на полі.
Кніга напоўнена карыснымі парадамі для юных футбалістаў і адкрыццямі аб праблемах беларускага футбола.
У раздзеле «Блогі» на афіцыйным сайце БФСС мы дзелімся з вамі эксклюзіўным аўтарскім меркаваннем пра кар'еру і кнігу славутага беларускага футбаліста Віталя Кутузава.
🔗 Больш падрабязна чытайце па спасылцы:
https://bssf.eu/blog/vital-kutuzau-u-patoku-hvali/#
У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе "У патоку "Хвалі'" вядомы беларускі футбаліст Віталь Кутузаў дзеліцца ўнікальным вопытам. Ён распавядае пра свой шлях ад простага хлопца з Пінска да гульні ў вядучых клубах Еўропы.
Узгадваюцца тыя еўрапейскія каманды, дзе выступаў наш зямляк – “Мілан”, “Спортынг”, “Авеліна”, “Сампдорыя”, “Парма”, “Піза”, “Бары”.
Кніга напоўнена карыснымі парадамі для юных футбалістаў і адкрыццямі аб праблемах беларускага футбола.
У раздзеле «Блогі» на афіцыйным сайце БФСС мы дзелімся з вамі эксклюзіўным аўтарскім меркаваннем пра кар'еру і кнігу славутага беларускага футбаліста Віталя Кутузава.
🔗 Больш падрабязна чытайце па спасылцы:
https://bssf.eu/blog/vital-kutuzau-u-patoku-hvali/#
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11👍2
⚽️ Мінскае «Дынама» стартуе ў асноўным раўндзе Лігі канферэнцый.
Гэта ўпершыню за 6 гадоў, калі беларускі футбольны клуб бярэ ўдзел у Еўракубку.
Першы матч пройдзе ўжо сёння, 3 кастрычніка — «Дынама» згуляе з шатландскім «Хартсам». Пачатак гульні ў 19:45 па беларускім часе.
У гэтым сезоне еўракубкі разыгрываюцца па новай сістэме — няма звыклага падзелу на групы, каманды правядуць у Лізе канферэнцый шэсць матчаў: тры дома, тры на выездзе, потым будзе сфармаваная агульная табліца з 36 клубаў, а затым вызначана, хто выйдзе ў плэй-оф.
На беларускія клубы дагэтуль накладзеныя санкцыі — зараз хатнія матчы могуць праводзіцца толькі на нейтральнай тэрыторыі і без заўзятараў. «Дынама» будзе гуляць хатнія спаборніцтвы ў азербайджанскім Сумгаіце.
Паведамляецца, што трансляцыю матчаў у Беларусі можна будзе паглядзець на канале СТБ.
Наступны матч «Дынама» пройдзе 24 кастрычніка.
Ці будзеце сачыць за гульнёй? Дзяліцеся ў каментарах 👇

👍7🤮4
🇺🇦 Украіна асудзіла кандыдата ў прэзідэнты МАК Хуана Антоніа Самаранча, які прапанаваў рэінтэграваць Расею ў Алімпійскі рух.
Самаранч, сын былога прэзідэнта МАК, імкнецца змяніць Томаса Баха на пасадзе ў наступным годзе. На спартыўнай канферэнцыі ў Будапешце ён прызнаў, што Расія парушыла Алімпійскую хартыю, але падкрэсліў, што Расія можа зноў далучыцца да алімпійскага руху, калі будзе выконваць правілы.
У адказ ўкраінскія чыноўнікі назвалі ягоную ідэю «непрымальнай і абуральнай».
Украінскія прадстаўнікі лічаць, што такое рашэнне ігнаруе жахі вайны, і сцвярджаюць, што Расія выкарыстоўвае спорт для прапаганды. Асабліва крытыкавалі параўнанне Самаранчам вайны ва Украіне з іншымі канфліктамі.
У той жа час яго канкурэнт Себасцьян Коэ займае больш жорсткую пазіцыю ў пытанні ўдзелу Расіі ў Алімпіядзе.
🔗 Чытаць падрабязней:
https://bssf.eu/zayavy-samarancha-pra-rasiyu-aburyli-ukrainu/

🏆 Беларус Мікіта Вайлупаў стаў пераможцам клубнага Чэмпіянату свету па гандболе
Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе венгерскага «Веспрема» выйграў клубны чэмпіянат свету ў Егіпце, які прайшоў 3 кастрычніка.
У фінале турніру ён адзначыўся пяццю закінутымі мячамі, а яго каманда перамагла ў дадатковы час з лікам 34:33 нямецкі «Магдэбург», які да гэтага выйграваў турнір тры разы запар.
Такім чынам, Вайлупаў стаў трэцім беларусам, які заваяваў гэты тытул. Раней такога поспеху дабіваліся Міхаіл Якімовіч і Сяргей Рутэнка.
Віншуем нашага земляка з перамогай і новым дасягненнем! 🎉

👍5🔥3
🙌 Дзякуем усім, хто ўжо падтрымаў гросмайстра Уладзіслава Кавалёва!
З вашай дапамогай мы наблізілі ўдзел Уладзіслава ў Чэмпіянаце Еўропы па шахматах 2024. Але збор яшчэ працягваецца, на дадзены момант мы спыніліся роўна пасярэдзіне - сабрана 1030 долараў з 2000 неабходных.
♟️ Усяго праз некалькі тыдняў Уладзіслаў мае ўдзельнічаць у Еўрапейскім індывідуальным чэмпіянаце па шахматах у Чарнагорыі. Зараз ён кожны дзень рыхтуецца, канцэнтруючыся на трэніроўках. Але каб узяць у чэмпіянаце, пакрыць усё выдаткі (турнірны збор, пражыванне ў Чарнагорыі, пералёт) ды паказаць свой лепшы вынік, яму неабходна дапамога беларускай грамадскасці.
Уладзіслаў з'яўляецца нейтральным спартсменам FIDE і не мае падтрымкі беларускай нацыянальнай федэрацыі шахматаў.
Мы можам разам дапамагчы Уладзіславу прыняць удзел у Еўрапейскім чэмпіянаце.
Кожнае ахвяраванне, кожны рэпост — гэта яшчэ адзін крок бліжэй да мэты!
🔗 Ахвяраваць і падзяліццца можна праз Facebook Donate:
https://www.facebook.com/donate/1051114396184058/940821418073953/

🔥5👍4❤2
🏒 Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак увайшоў у стартавы склад «Юты» на новы сезон НХЛ
У дадатак да Калячонка, у абароне «Юты» яшчэ сем гульцоў — Міхаіл Сяргачоў, Шон Дарзі, Іан Коул, Майкл Кеселрынг, Юусо Вялімякі, Роберт Бартуцца і Джон Марынa. Але Марынa зараз у лазарэце, таму наш Улад будзе мець яшчэ больш шансаў вызначыцца.
У мінулым сезоне Улад правёў у НХЛ пяць гульняў, набраў 4 (1+3) ачкі, з рэйтынгам карыснасці +6 і дзвюма хвілінамі штрафу. А за ўвесь час у «Арызоне» — гэта тры сезоны — ён ужо згуляў у 39 матчах і набраў 7 (2+5) ачкоў.
Зычым Уладзіславу поспехаў і будзем сачыць за яго дасягненнямі ў сезоне!

🔥6👍1
🕯Былы чэмпіён свету па бегу Кіп’егон Бэт памёр у 26 гадоў пасля хваробы
Кіп’егон Бэт, былы юніёрскі чэмпіён свету на дыстанцыі 800 метраў, трагічна памёр у нядзелю, 6 кастрычніка, ва ўзросце 26 гадоў. Яго сям’я пацвердзіла, што кенійскі спартсмен змагаўся з сур'ёзнай хваробай на працягу месяца перад сваёй смерцю.
Бэт быў шпіталізаваны ў горадзе Бомет, Кенія, пасля таго, як у яго з’явіліся моцныя болі ў жываце і ваніты крывёй. Лекары дыягнаставалі ў яго захворванне печані, і ён праходзіў лячэнне.
Нягледзячы на раннія поспехі на бегавой дарожцы, у тым ліку перамогу на чэмпіянаце свету ў 2016 годзе, апошнія гады яго жыцця былі пазначаны цяжкасцямі пасля дыскваліфікацыі за допінг у 2018 годзе. Ён сутыкнуўся з асабістымі праблемамі, у тым ліку з алкагалізмам.

❤6😢1🍌1
🥅 Літоўская зборная па пляжным футболе адмовілася ад гульні з беларусамі ў 1/8 фіналу адборачнага этапа чэмпіянату свету.
Такім чынам, у наступны раунд беларуская каманда праходзіць без барацьбы за кошт тэхнічнай перамогі 3:0.
Кіраўнік федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус пракаментаваў:
🗣 Засмучае, што нашы гульцы ў пляжны футбол не змогуць пазмагацца за наступны раунд адбору і праверыць свае сілы з элітай спорту, але каштоўнасці ў дадзеным выпадку застаюцца вышэйшымі за спорт.
🗣 Мы абмеркавалі гэтае рашэнне з прадстаўнікамі зборнай і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю па гэтым пытанні.
Нагадаем, раней зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў матчы супраць Беларусі ў чвэрцьфінале Суперфіналу Еўралігі.
Такім чынам, у наступны раунд беларуская каманда праходзіць без барацьбы за кошт тэхнічнай перамогі 3:0.
Кіраўнік федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус пракаментаваў:
Нагадаем, раней зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў матчы супраць Беларусі ў чвэрцьфінале Суперфіналу Еўралігі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4👎4❤1🔥1
⚽️ Паўночная Ірландыя згуляе з Беларуссю ў Лізе Нацый УЕФА
Нягледзячы на ціск з боку ўрада Вялікабрытаніі, Паўночная Ірландыя ўсё ж правядзе матч з Беларуссю ў Лізе Нацый 12 кастрычніка.
Раней вэстмінстэр заклікаў Ірландскую футбольную асацыяцыю байкатаваць гульню з-за падтрымкі беларускім рэжымам ўварвання РФ ва Украіну. Аднак галоўны трэнер Ірландыі Майкл О'Ніл пацвердзіў, што матч адбудзецца пры пустых трыбунах у Венгрыі ў адпаведнасці з санкцыямі УЕФА.
О'Ніл параўнаў яго з "матчам часоў COVID", але падкрэсліў, што гэта не адаб'ецца на падрыхтоўцы каманды.
Зараз Паўночная Ірландыя займае трэцяе месца ў Групе 3 Лігі С і імкнецца вярнуцца на пераможны шлях пасля паразы ад Балгарыі.
Тым часам, Беларусь першая ў групе з 4 ачкамі пасля 2 гульняў.
📅 Матч пройдзе 12 кастрычніка а 21:45 па мінскім часе.

👍5👎4
БЕЛАРУСЫ Ў НХЛ 2024/25
У панядзелак 7 кастрычніка клубы НХЛ апублікавалі заяўкі на новы сезон, які ўжо стартаваў у Празе, а гульні ў Паўночнай Амерыцы пачаліся ўначы з 8 на 9 кастрычніка. Сярод беларусаў, якія гарантавана прымуць удзел у сезоне 2024/25, — Ягор Шаранговіч («Калгары Флэймс»), Аляксей Протас («Вашынгтон Кэпіталс») і Уладзіслаў Калячонак («Юта»).
Але гэта далёка не ўсё. Гледзячы на падзеі апошніх тыдняў, можна чакаць, што ў гэтым сезоне колькасць беларусаў у НХЛ узрасце. У мінулым годзе на лёдзе было чацвёра нашых: Шаранговіч, Протас, Калячонак і Ілья Салаўёў («Калгары»). У гэтым сезоне яшчэ некалькі беларусаў маюць шанец высйці на лёд найлепшай лігі планеты.
Чытаць падрабязны агляд пра выступ беларусаў у НХЛ можна на спасылцы на сайте БФСС:
https://bssf.eu/belarusy-u-nhl-2024-25/

👏8👍1
🇺🇦Віншуем Вольгу Саладуху з абраннем на пасаду прэзідэнта Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны!
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе Вольгу Саладуху з зацверджаннем на пасадзе прэзідэнта ФЛАУ. Сёння, 10 кастрычніка, у Кіеве адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя федэрацыі лёгкай атлетыкі, на якой абсалютнай большасцю галасоў была падтрымана кандыдатура чэмпіёнкі Еўропы і свету, алімпійскай прызёркі Вольгі Саладухі.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці двойчы выступаў партнёрам дабрачыннага дзіцячага турніру Вольгі Саладухі "Кубак Белай пантэры" у Кіеве, які кожны раз збіраў больш за 200 юных удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Украіны. Таксама ўвесну 2023 года разам з грамадскай арганізацыяй "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі" і НАК Эстоніі была рэалізавана гуманітарная акцыя ў падтрымку рэгіянальных спартыўных школ ва Украіне.
З пачатку абрання Вольгі Саладухі на пасаду выканаўчай абавязкі прэзідэнта ФЛАУ у чэрвені 2023 года спецыялісты Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці аказвалі ФЛАУ тэхнічную і кансультацыйную дапамогу. У прыватнасці, спецыялісты фонду падрыхтавалі для ФЛАУ заяўку на правядзенне Чэмпіянату Еўропы па бегу на шашы (марафон, паўмарафон, 10км) у Кіеве на 2029 год для Еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама рэалізавалі шэраг удалых юрыдычных, маркетынгавых, спонсарскіх і грантавых ініцыятыў.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зычыць спадарыне Вользе поспехаў у працы, а ўкраінскай лёгкай атлетыцы — вялікіх перамог!

❤8👏2👍1
🏟 Падрабязны гайд для аматараў футбола на матч паміж «Легіяй» і «Дынама Мінск»
Плануеце наведаць футбольны матч «Дынама» з «Легіяй» у Варшаве?
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зрабіў для вас падрабязный гайд аб тым, як дабрацца да стадыёна, што наведаць перад ці пасля матчу, дзе застацца на начлег і павячэрыць.
Шукайце гайд на нашым афіцыйным сайце па спасылцы:
🔗 https://bssf.eu/gajd-dlya-amatarau/

❤4💩3👍1🔥1