Telegram Web Link
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — чэшская вайсковая карэспандэнтка Петра Прахазкава

13:00 — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан

14:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі

15:00 — паэт Віталь Рыжкоў і прадзюсар Аляксандр Чахоўскі

Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
🔥10💩31👍1
Карупцыя ў Беларусі. Кіраўнікі РУП "Мінскэнерга" і яго філіялаў займаліся прадпрымальніцтвам, хаця на іх пасадах такая дзейнасць забароненая. Генпракуратура выявіла больш за 20 такіх фактаў.

Службовыя асобы зараблялі грузавымі і пасажырскамі перавозкамі, аптовым гандлем і кансультацыямі па пытаннях камерцыйнай дзейнасці.

Акрамя таго, пракуроры выявілі парушэнні пры закупках, неналежнае выкарыстанне службовага транспарту і невыкананне патрабаванняў пра прадухіленне і ўрэгуляванне канфлікта інтарэсаў.
😁163🤬1🥴1
"Захад хоча размаўляць толькі з нібыта сваімі. І гэта памылка". Стрым з чэшскай вайсковай карэспандэнткай Петрай Прахазкавай

У кнізе “Ані жыццё, ані вайна”, якая распавядае пра жанчын падчас чачэнскіх войнаў, адна з гераінь ратуе жыцці сваіх двух сыноў страшным крыкам. Аўтарка кнігі — чэшская журналістка Петра Прахазкава — таксама гатовая на ўсё, каб выратаваць жыццё свайго сына.

Яна кажа, што добра разумее ўкраінскіх маці, якія за вялікія грошы выпіхваюць сваіх сыноў з краіны, каб тыя не ішлі на вайну. Петра мяркуе, што вайна ў Еўропе ўжо ідзе, аднак перакананая, што чакаць у Празе рускіх танкаў не варта.

Еўрарадыё размаўляе з Прахазкавай пра падабенства нашых пратэстаў 2020 года і чэшскай "Аксамітнай рэвалюцыі", пра памылкі Захада ў дачыненні да Расіі, імавернасць перавыхавання расійскага грамадства і працу журналістаў на вайне: https://www.youtube.com/watch?v=DwVKabLaIwY
6👍5🤡1
У Харкаве расійскі ўдар прыйшоўся на дзіцячы садок. Відавочцы сцвярджаюць, што білі па ім мэтанакіравана — туды адзін за адным прыляцелі тры дроны.

Цяпер вядома пра семярых пацярпелых. Не кажучы ўжо пра тое, што дзеткі жахліва напужаныя.
🤬43😭5🤯2😢2🤡2
Лукашэнка збірае УНС, каб... заявіць пра пачатак адлігі? Стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом

Лукашэнка вярнуў з нябыту Усебеларускі народны сход. А было ўражанне, што нават ён забыўся пра існаванне гэтага “пятага кола ў возе” і патрэбы ў ім не мае.

Ёсць меркаванне, што УНС патрэбны, каб перад “шырокімі народнымі масамі” заявіць пра змены ва ўнутранай палітыцы. І змены гэтыя нібыта будуць у бок палітычнай адлігі, што “ястрабам” з карных структураш ужо цяпер не падабаецца.

Ці сапраўды нам варта разлічваць на скарачэнне рэпрэсій? Размаўляем пра гэта са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом: https://www.youtube.com/watch?v=y5jFuxSQ0Fk
😁8🥴6🤮322👍1🔥1🤔1🤡1🖕1
⚡️ Анджэй Пачобут атрымаў прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі". Журналіст, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, падзяліў яе з журналісткай Мзіяй Амаглабелі, зняволенай у Грузіі.

Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Умовы, у якіх палітвязень адбывае пакаранне, рэгулярна пагаршаюцца: яго змяшчаюць то ў штрафны ізалятар, то ў памяшканне закрытага тыпу.

Прэмію імя Сахарава штогод прысуджае Еўрапарламент. Летась яе атрымалі ўкраінскі народ і Уладзімір Зяленскі.
👏2712🙏5👍2🤣2😢1😴1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
П'янага бяспраўніка са стральбой спынялі ў Салігорскім раёне. Пагоня скончылася ў кукурузным полі. За стырном аказаўся падлетак.

У адказ на сігнал пра спыненні Ford, якім ён кіраваў, паскорыўся. Ён віляў па дарозе і выязджаў на збочыну. ДАІшнікам давялося выкарыстоўвалаць табельную зброю.

Калі легкавік усё ж спыніўся, міліцыянты знайшлі на сядзенні кіроўцы 16-гадовага хлопца. Таксама ў салоне былі двое пасажыраў — 15 і 16 гадоў.

На кіроўцу складзена шэсць пратаколаў. За нецвярозае кіраванне яго чакае штраф да 8400 рублёў. Аўтамабіль, які падлетак набыў без пераафармлення, змешчаны на ахоўную стаянку.
🤯4🤬4😢41👍1
Будапешта 2.0 не будзе? У Крамлі вырашылі ізноў расчараваць Трампа — але на гэты раз ён, здаецца, зразумеў гэта загадзя. Стрым з амерыканістам Антонам Пянькоўскім

Зяленскі ляцеў у ЗША, каб дамовіцца з Трампам на пастаўку "Тамагаўкаў", але прэзідэнт ЗША ў гэты час пазваніў Пуціну і дамовіўся пра сустрэчу ў Будапешце. І адразу стала не да "Тамагаўкаў" — якія ж пастаўкі новай зброі, калі Крэмль вось-вось і так пагодзіцца на спыненне агню?

Але не тут-та было. Арганізацыя саміта ў Венгрыі пастаўленая на паўзу. А Пуцін і Лаўроў ізноў узяліся за старыя мантры. Што ў гэтай сітуацыі зробіць Трамп, якога заўважна стаміў яшчэ мінулы зігзаг маскоўскай дыпламатыі — з заездам на Аляску?

Ці варта разлічваць на сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце пасля апошніх заяў Лаўрова і рэакцыі на іх Вэнса? Ці пачулі ў Вашынгтоне прапановы Лукашэнкі і што стаіць за красамоўнасцю старшыні КДБ Тэртэля? Размаўляем пра гэта з амерыканістам, дарадцам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім: https://youtu.be/dxCptHUqip8
🤮6👍32😁2💩2👎1🔥1🤡1
У Барысаве пачалі ўсталёўваць новы арт-аб'ект. Цалкам гэта будзе замак вышынёй каля 7 метраў. Будаваць яго будуць паэтапна — пакуль што гатовы толькі першы паверх.

Як вам? Ці пачакаем з ацэнкамі, пакуль дабудуюць?
💩10👍6🗿5👌2🥴2
Што такое паэтычны стэндап? Стрым з паэтам і рэперам Віталём Рыжковым і арт-прадзюсарам Алесем Чахоўскім

Віталь Рыжкоў выправіўся ў тур з паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”. Што такое гэты паэтычны (не палітычны!) стэндап і што прымусіла паэта вярнуцца на сцэну пасля 10-гадовага перапынку? Ці захавалася ў беларусаў цікавасць да паэзіі і што паэзія здольная беларусам сказаць?

Ці складана арганізаваць тур беларускага паэта і якую ролю ў яго паспяховасці адыгрываюць скандалы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць Віталь Рыжкоў і Алесь Чахоўскі: https://youtu.be/AF8nWGQbjao
🔥7👍61
Цікавая акалічнасць: паслухаць Сяргея Ціханоўскага (фота 1) ў Еўрапейскім парламенце сабралося нашмат больш людзей, чым Святлану Ціханоўскую (фота 2). 22 кастрычніка лідарка дэмсілаў і першы джэнтэльмен выступілі перад дэпутатамі падчас пленарнай сесіі.

Гэта можа быць патлумачана тым, што Святлана выступала першай пасля перапынку, і еўрадэпутаты пакрысе збіраліся.

Гэта быў іх першы сумесны публічны выступ у Еўрапарламенце пасля вызвалення Ціханоўскага ў чэрвені 2025 года. Ён стаў часткай дэбатаў "Сітуацыя ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў".
🔥29🤮14🤔6🤷4👍1🥰1😁1🤡1😐1
Беларус, якога хацелі выслаць пасля канцэрту Каржа, прыдумаў, як застацца ў Польшчы. Ён звярнуўся па міжнародную абарону.

Але складана сказаць, ці атрымае яе: https://euroradio.fm/belarus-yakoga-khaceli-vyslac-paslya-kancertu-karzha-paprasiu-prytulak

З Беларусі — без VPN
😁12💩5😢31🖕1
Агульны аб’ём тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза для Беларусі ў 2015-2022 гадах склаў больш за €475 млн. А інвестыцыі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка дасягнулі €371 млн яшчэ да 2019-га года.

Усе гэтыя грошы дасталіся зусім не дэмакратычнай апазіцыі. Яны праз установы рознага ўзроўню, ад райвыканкамаў і вышэй, былі ўкладзеныя ў развіццё гарадской інфраструктуры, будаўніцтва самых розных аб'ектаў, курсы для чыноўнікаў і шмат што іншае.

Плынь інвестыцый, якімі карысталіся беларускія ўлады, рэзка скарацілася пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і гвалтоўнага спынення пратэстаў. А канчаткова спынілася пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022 года.
🤬16🤷7👍31🤮1😐1
Павел Латушка даў паказанні ў сувязі з пагрозамі забойства ў свой бок і ў бок Святланы Ціханоўскай. Асобу злачынцы выявілі — гэта грамадзянін Беларусі, які жыве ў Польшчы.

Кіраўнік НАУ даў паказанні ў якасці сведкі ў раённай камендатуры паліцыі Варшавы. Сабраныя матэрыялы і доказы накіраваныя ў адрас акруговага пракурора Варшавы, які мусіць прыняць рашэнне пра далейшыя працэсуальныя дзеянні.

Асобу, якая адрасавала пагрозы, дапамог ідэнтыфікаваць BELPOL.
👍40🤡192🔥2
Расійскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў выйграў у Судзе ЕС. Яго выкрасляць з санкцыйнага спісу, куды ён быў унесены за падтрымку рэжыма Лукашэнкі.

Гуцарыеў прабыў пад санкцыямі 4 гады і 4 месяцы. Адзін раз ён ужо падаваў апеляцыю — і прайграў. Але сёння суд вырашыў па-іншаму.

Алігарх заявіў, што яго самы вялікі бізнес-праект у Беларусі — Нежынскі горна-ўзбагачальны камбінат — нацыяналізаваны, і ён больш не мае да яго дачынення. Таксама ён адмовіў, што атрымліваў значную выгаду ад паставак сыравіны на беларускія НПЗ падчас расійска-беларускага нафтавага крызісу ў 2020 годзе — і Савет ЕС не змог даказаць іншага.

Суд ЕС пагадзіўся, што "тое, што Гуцарыеў з'яўляецца буйным бізнесоўцам, не азначае, што ён падтрымлівае рэжым Лукашэнкі". І не знайшоў доказаў таго, што алігарх размясціў супрацоўнікаў расійскіх СМІ ў гатэлі "Рэнесанс" у Мінску і даставіў іх у краіну на ўласным самалёце.

У выніку еўрапейскія санкцыі супраць Гуцарыева былі адмененыя. А Савет ЕС мусіць аплаціць судовыя выдаткі.
🤬40🤡13💩9🤣53🌭1
2025/10/26 04:23:29
Back to Top
HTML Embed Code: