Цікавая рыса (а таксама інструмэнт мілагучнасьці й дакладнасьці) беларускае граматыкі — поўныя і кароткія канчаткі на выбар. Такія пáры маюць розныя часьціны мовы. Пачынаем аповед, працяг будзе.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каторая гадзіна? Пытаемся і адказваем пра дакладны час. Увага: пытаньне „Колькі часу“ — зусім пра іншае!

(падрабязна ў артыкуле https://smarturl.click/veMg )
У трэцюю нядзелю красавіка ў ангельскамоўных краінах адзначаецца дзень Go Fly a Kite. Выраз у пераносным значэньні — тое самае, што „не дуры галавы, ідзі прэч” 😉, але ўсё адно ў гэты дзень масава запускаюць… Каго/што запускаюць? як яго назваць па-беларуску?
Ня блытайма!

Суботнік у народнай мове — пакараньне.
А талакá — суседзкая і проста людзкая ўзаемадапамога. І толькі добраахвотная!
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні? Гістарычны ТЭСТ тут https://smarturl.click/67O3g
Камуністычныя ўлады „перапрашывалі” сьвядомасьць людзей рознымі спосабамі, у тым ліку праз культ асобы тыранаў. Сьляды гэтага культу дасюль відаць, напрыклад, у імёнах.
Выдатны мысьляр Уладзімер Конан не вагаўся ў вызначэньні грунту беларускай нацыянальнай ідэі: „Яе душа — беларуская мова”.
Тэрміны для новай інфармацыйнай прасторы часьцей прыходзяць з ангельскае мовы. Але ў агульным ужытку замацоўваюцца ня ўсе, некаторыя замяняем сваімі словамі. А #hashtag? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓
Некаторыя лічаць, што для беларусаў моўнае пытаньне не было істотным. Гэта ня так. І ў мову суседа пільна ўслухоўваліся, і нават найменьні цэлым рэгіянальным групам давалі ад характэрных мясцовых рысаў беларускае мовы.
Сёньняшняе „слова дня” — Шлях.
2024/04/27 06:18:16
Back to Top
HTML Embed Code: