Telegram Web Link
Радыё Свабода — Беларусь
Ці Мельнікава ў сьпісе агентаў КДБ? Ці дапаможа прэмія Сахарава выйсьці з турмы Пачобуту? https://www.youtube.com/live/TIv0xaXm1f0 1️⃣ Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» – у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. 2️⃣ Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю?…
«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — палітоляг і гісторык Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы

https://smarturl.click/zdEwJ

• «Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана супраць літоўскага боку».

• «Такая колькасьць балёнаў, хай сабе і з кантрабандай, запушчаная ў Літву за адну ноч — гэта не эканамічнае пытаньне, гэта ў значнай ступені палітычная правакацыя».

• «Сёньня зьявілася інфармацыя і пра ўварваньне ў літоўскую паветраную прастору расейскіх ваенных самалётаў, што ставіць кропку ў гэтай гісторыі: усё гэта сапраўды не выпадковасьць».

• «А хто правакуе? Думаю, што ў асноўным ініцыятыва зыходзіць з Крамля».
👍9💯52
Сьледчы камітэт пачаў спэцыяльнае вядзеньне супраць экс-дырэктара Цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле

https://smarturl.click/lAng6

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку 24 кастрычніка спэцыяльнага вядзеньня супраць Вадзіма Крывашэева, які да 2020 году працаваў дырэктара Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле і быў звольнены за «кепскую ідэалягічную падрыхтоўку ў калектыве».

Як адзначаецца на адмысловым Telegram-канале «Спэцыяльнае вядзеньне. Афіцыйна», яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

• Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.3 арт. 426),

• Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады (ч.1 арт. 357),

• Заклікі да санкцый або іншыя дзеяньні, што наносяць шкоды нацыянальнай бясьпецы (ч.3 арт. 361),

• Стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраваньні (ч.3 арт. 361-1).
👎14🤬131🗿1
‼️У Беларусі заблякавалі сацыяльную сетку «Вконтакте»

Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, вынікае з запісу на старонцы РУП па наглядзе за электрасувязьзю «БелДІЭ».

Сёлета ў жніўні холдынг VK пашырыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі — пэрсанал перамясьцілі ў новы офіс плошчай 831 м² у бізнэс-цэнтры «Аякс» у Менску.

У VK каля 1,3 мільёна карыстальнікаў у Беларусі.

Тэлеграм-каналы, блізкія да сілавікоў, цьмяна пішуць, што блякаваньне VK мае тэхнічны характар і будзе доўжыцца «да ўстараненьня некаторых нюансаў». Сама ж сетка ў пералік забароненых не ўваходзіць.
😁42🔥8🤬2🎉21👌1
Радыё Свабода — Беларусь
📱 Як Лукашэнка расколвае беларускую апазыцыю? Тлумачым з Гурневічам https://www.youtube.com/watch?v=SkCgSLzH_Us У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт. Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі ужо некалькі гадоў няма апазіцыі, іншадумства закатанае пад асфальт

Але Лукашэнка працягвае расколваць беларускую апазыцыю, якая дзейнічае з-за мяжы.

Якія прыёмы ён для гэтага выкарыстоўвае, — тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
11👍7👀4🙊1
Радыё Свабода — Беларусь
Павал Латушка падаў у суд на Вольгу Карпушонак https://smarturl.click/9oGm5 Кіраўнік Народнага атыкрызіснага ўпраўленьня і намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка падаў у Польшчы пазоў супраць дэлегаткі Каардынацыйнай рады Вольгі…
Вольгу Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, выключылі з складу дэлегацыі ў ПАРЭ

https://smarturl.click/xVWge

Фракцыя «Хопіць баяцца» паведаміла аб адкліканьні Вольгі Карпушонак з складу дэлегацыі дэмакратычных сіл у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

У Каардынацыйнай радзе абгрунтавалі гэтае рашэньне «няўдзелам дэлегаткі ў працы дэлегацыі», як гэта прадугледжвае палажэньне аб дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў ПАРЭ.
28👍9👌91
Радыё Свабода — Беларусь
«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — палітоляг і гісторык Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы https://smarturl.click/zdEwJ • «Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана…
🇱🇹 Зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі балёны. Літва ў адказ закрыла памежныя пераходы

Сёньня ўвечары зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі некалькі кантрабандных мэтэаралягічных балёнаў — праз гэта давялося закрыць аэрапорты Вільні і Коўна.

У адказ на гэтую сытуацыю Служба аховы дзяржаўнай мяжы закрыла да 12-й гадзіны 25 кастрычніка памежныя пункты ў Медніках і Салечніках, напісала ў Фэйсбуку прэм’ер-міністар Літвы Інга Ругінене.

ℹ️ Раней паветраную прастору над Віленскім аэрапортам ужо 5 разоў закрывалі праз падазроныя абʼекты — 9, 11, 25 верасьня, 5 і 22 кастрычніка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱14🤬135🗿4👌32🥱2
Асноўнае за 24 кастрычніка

• У Беларусі «Вконтакте» ўключылі ў сьпіс абмежаваных для доступу рэсурсаў, але потым выдалілі

• Зь Беларусі ў Літву зноў запусьцілі балёны. Літва ў адказ закрыла памежныя пераходы

• Новыя санкцыі. Літва закрывае мяжу? Вынікі тыдня з Розай Турарбекавай

• Чаму Захад не паверыў Лукашэнку? Аналіз Валера Карбалевіча

• Лукашэнка назваў сытуацыю на Віцебшчыне сумнай: вялікі паморак жывёлы і адток людзей з эканомікі

• «Cанкцыі адкідваюць Беларусь назад, на іх зьняцьцё можа пайсьці 10 гадоў» : Што новыя санкцыі азначаюць для беларускай эканомікі і беларусаў

Навошта ўлады апытваюць беларусаў перад «народным сходам»?

Атака махляроў на Мазыр: невядомыя выманьваюць інфармацыю і грошы ў людзей

• Не атрымаўшы аховы ад Літвы, Ціханоўская скасавала візыт на форум у Ерэване

• Літоўскі генэрал заявіў, што паветраныя балёны зь Беларусі выкарыстоўвалі толькі для кантрабанды
🤔101
Радыё Свабода — Беларусь
Калі вы ў Беларусі, ці адкрываецца ў вас сацсетка «Вконтакте»?
«Вконтакте» зьнік з афіцыйнага сьпісу заблякаваных сайтаў

Зь пераліку сайтаў, доступ да якіх блякуюць у Беларусі, зьнікла галоўная старонка сацыяльнай сеткі «Вконтакте».

Усяго ж у сьпісе на сайце Дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі каля 450 старонак на VK, заблякаваных у Беларусі.
😁34👎16👍21👨‍💻1
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня беларускага перакладчыка і пісьменьніка Карласа Шэрмана

https://smarturl.click/nVnmO

Карлас Шэрман нарадзіўся ў 1934 годзе. Перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру.

📅 25 кастрычніка

1902 — асьвячоная менская мячэць.
1920 — войскі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі мяжу і пачалі баявыя дзеяньні супраць Чырвонай Арміі.
2010 — выбух на заводзе «Пінскдрэў» забраў жыцьці 14 чалавек.
2020 — «Марш народнага ўльтыматуму» ў Менску сабраў звыш 100 тысяч чалавек і быў жорстка разагнаны.

🍃 Нарадзіліся: Эдвард Пякарскі, Карл Грыгаровіч, Пабла Пікаса, Сяргей Дубінскі, Уладзімер Цясьлюк, Леў Мірачыцкі, Уладзімер Анісковіч, Нэлі Шчасная, Віктар Тураў, Карлас Шэрман.

🕯 У памяці: Эванджэліста Тарычэлі, Хвядос Шынклер, Вольфганг Паўлі, Мар’ян Пецюкевіч, Міхась Міцкевіч, Лявон Случанін.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
27👌2😢1
📕 «Неабходна шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача» 25-гадовы пісьменьнік Макар выдаў кнігу пра беларускую вёску

https://smarturl.click/aRvbd

Новая кніга «Ніці» ўжо другая для аўтара. Насамрэч яна была напісана раней за першы твор «Апошняе пакаленьне», які ўвайшоў у доўгі сьпіс прэміі Гедройця.

Макар падзяліўся з Свабодай сакрэтамі прасоўваньня сваіх кніг.

Для гэтага аўтар выкарыстоўвае актораў.

«Можна зьняць буктрэйлер, паказаць кнігу шырэйшаму колу людзей, чым гэтая нашая тусовачка, дзе ўсе адно аднаго ведаюць. А мне як аўтару-ноўнэйму, дэбютанту трэба шукаць, чым прывабіць патэнцыйнага чытача, каб ён дайшоў да кнігарні і купіў гэтую кнігу.

Я вельмі цешуся, што сёлета ў верасьні, да прыкладу, „Апошняе пакаленьне“ зноў трапіла ў топ-5 продажаў у „Кнігаўцы“.

Мне прыемна, што праз гэтулькі часу пасьля выхаду кнігі яе працягваюць купляць і абмяркоўваць», — кажа Макар.
33👍10😁1
У Кіеве, Хэрсонскай і Днепрапятроўскай абласьцях ў выніку расейскага нападу загінулі людзі

Тры чалавекі загінулі і 29 пацярпелі за мінулыя суткі ў выніку інтэнсіўных расейскіх абстрэлаў часткі тэрыторыі Хэрсонскай вобласьці. https://smarturl.click/7vAye

У Кіеве ў выніку начнога расейскага паветранага ўдару загінулі двое чалавек, раненьні атрымалі восем чалавек, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.

Паводле інфармацыі кіраўніка Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Ўладзіслава Гайваненкі, у рэгіёне ў выніку абстрэлаў і паветраных удараў загінулі двое і пацярпелі сем чалавек. Ёсьць разбурэньні.
🤬35🤯3😢31🙏1😡1
Літва адкрыла мяжу з Беларусьсю

Апоўдні 25 кастрычніка Літва аднавіла пропуск транспартных сродкаў на мяжы з Беларусьсю, вынікае з паведамленьня літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы. Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 12.00 25 кастрычніка ў электроннай чарзе пункта пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку Меднікі) было 840 фур, 90 легкавых аўтамабіляў і 15 аўтобусаў, у чарзе пункта Беняконі (Салечнікі) — 750 фур і 80 легкавых аўтамабіляў. https://smarturl.click/aRvnd
12🤬6👎3👀3👍2👌2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ён ваенны чалавек. Ён вулічны баец». Філёзаф Уладзімер Мацкевіч пра ўчынак Міколы Статкевіча

«Я не пайшоў тым шляхам, якім пайшоў Мікола. Бо я вельмі добра разумеў, што выскачыўшы з гэтага аўтобуса на нэўтральнай паласе, я зноў апынуся ў турме. Навошта мне гэта трэба?»
«Я вельмі паважаю яго мужнасьць, яго рашучасьць, і яго самавызначэньне па жыцьці».

Цалкам інтэрвію з Уладзімерам Мацкевічам https://www.youtube.com/watch?v=0NyiUxJ8Ye4
30🤔9👍3💯2🙊2😢1🙉1
Кляўдыё Гуджэроцьці бярэ ўдзел ва ўрачыстасьцях у Пінску

Спэцыяльны пасланьнік Папы Рымскага Лява XIV, прэфэкт дыкастэрыі ў справах Усходніх цэркваў Ватыкану кардынал Кляўдыё Гуджэроцьці прыбыў у Пінск на сьвяткаваньне 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі. https://smarturl.click/ReVZl

Урачыстасьці працягнуцца 26 кастрычніка ў Берасьці.

Гэта першы раз, калі пасланец папы наведае Беларусь у тытуле кардынала. Але Гуджэроцьці добра вядомы беларусам, у тым ліку каталікам. Ён чатыры гады (2011–2015) быў у Беларусі нунцыем — дыпляматычным прадстаўніком Ватыкану. Пасьля ён прыяжджаў у краіну як пасланьнік папы ў сьнежні 2020 году і ўлетку 2023 году — на Будслаўскі фэст.
18👎11🤔3🙏3
Калі «зьмена формы» аховы Ціханоўскай перашкаджае яе дзейнасьці, трэба пра гэта казаць — кіраўнік МЗС Літвы

Перагляд аховы лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай «ня быў палітычным рашэньнем пра зьніжэньне ўзроўню», гэта «зьмена формы», заявіў журналістам 24 кастрычніка міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. https://smarturl.click/6WmXY

Такім чынам Будрыс адрэагаваў на навіну пра тое, што сытуацыя са зьніжэньнем узроўня аховы Ціханоўскай прывяла да скасаваньня яе візыту ў Армэнію.
🤬21👎7🤔5😁4🗿32😐2
Інвазійныя жывёлы ў Беларусі. Хто пагражае беларускай прыродзе

Нядаўняя навіна пра вяртаньне янота-паласкуна ў дзікую прыроду Беларусі больш чым праз 35 гадоў адсутнасьці стала сапраўднай заалягічнай сэнсацыяй. Але гэта ня столькі нагода для радасьці аматараў прыроды, колькі патэнцыйная экалягічная праблема. Бо гэты від для Беларусі інвазійны.

І ён такі не адзін. Расказваем, якія яшчэ віды жывёл пагражаюць прыродзе Беларусі. https://smarturl.click/j7Ve8
👀17🤯3😢31
Пасланьнік Лява XIV выказаў спадзеў, што ў будучыні папа Рымскі зможа наведаць Беларусь

Кардынал Кляўдыё Гуджэроцьці, спэцыяльны пасланьнік папы Лява XIV на юбілеі Пінскай дыяцэзіі, выказаў надзею, што ў будучыні пантыфік зможа наведаць Беларусь. https://smarturl.click/w42ev
👎17🥱8🤔5🙏4😁3🤬21👍1🙊1
У дзіцячым цэнтры анкалёгіі нават зьявіўся своеасаблівы мэм: «дзеці лечаць дзяцей», былая загадчыца аддзяленьня

Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі плянуецца здаць у канцы 2026 году, паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. https://smarturl.click/kZReO

Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская ў інтэрвію Свабодзе адзначае, што ў РППЦ працягваецца сур’ёзны адток дасьведчаных кадраў — у тым ліку праз арышты і звальненьні дактароў.

«Іх замяняюць маладыя дактары, якія яшчэ ўчора былі студэнтамі. У дзіцячым цэнтры ўжо нават зьявіўся своеасаблівы мэм: «дзеці лечаць дзяцей».  Замест таго каб дапамагчы вярнуцца ў працу больш дасьведчаным спэцыялістам — у тым ліку тым, хто адбыў пакараньне ці быў перасьледаваны, — робіцца ўсё, што заўгодна, толькі не сапраўдная праца зь людзьмі», – лічыць Пятроўская.
15💯12😢6🙉3
2025/10/27 08:54:37
Back to Top
HTML Embed Code: